Маргарэт Элізабэт «Мэгі» Ліндэман (; ) — амерыканская спявачка і аўтар песень.

Біяграфія Нарадзілася ў Даласе, штат Тэхас, ў нямецка-шатландскай сям’і, 21 ліпеня 1998 года. Захапіўшыся спевам, стала публікаваць свае запісы ў дадатку Keek для сацыяльных сетак, набраўшы падпісчыкаў у іншых сацсетках. Пачала музычную кар’еру пасля таго, як яе менеджэр Джэральд Тэнісан знайшоў відэа, на якім яна спявае, на сваёй старонцы ў Instagram. Пераехала ў Лос-Анджэлес, каб займацца прафесійна музыкай.

Кар’ера Дэбютны сінгл Ліндэман «Knocking On Your Heart» быў выпушчаны ў верасні 2015 года, і прынёс спявачцы 20-е месца ў альтэрнатыўным чарце iTunes на працягу 24 гадзін пасля выпуску. Другі сінгл «Couple Of Kids» быў выпушчаны 30 кастрычніка 2015 года, а трэці «Things», які выйшаў 29 студзеня 2016 года, прынёс ёй яшчэ адзін паспяховы хіт у топ-25 чарта iTunes Alternative Chart на працягу дня пасля выпуску. Песня «Things» таксама ўвайшла ў топ-50 сусветнага чарта Spotify Viral 50 і ў топ-5 «віруснага» чарта Канады. Афіцыйны відэакліп на яе сінгл «Things» быў выпушчаны на яе канале YouTube 5 лютага 2016 года.

29 верасня 2016 года Ліндэман запусціла сінгл «Pretty Girl», яе першы сінгл з моманту падпісання кантракту з 300 Entertainment. Песня заняла 4-е месца ў чарце Next Big Sound і 26-е месца ў чарце Spotify Viral 50.

Ліндэман сказала, што напісала песню, каб «паказаць людзям, што дзяўчаты — гэта нешта большае, чым проста прыгажуні … людзі павінны перайсці ад іх знешняга выгляду да чагосьці больш глыбокага». Ліндэман фігуравала ў сінгле The Vamps «Personal», выпушчаным 13 кастрычніка 2017 года, а 17 лістапада 2017 года выпусціла новы сінгл «Obsess». 26 кастрычніка 2018 года анансавала сінгл «Human», а 16 лістапада 2018 года — сінгл «Will I».

Выпушчаны 24 красавіка 2019 года сінгл «Friends Go» быў пазней перавыдадзены, уключыўшы ў выканаўцы Трэвіса Баркера. У 2020 годзе спявачка выпусціла чатыры сінглы; «Knife Under My Pillow», «Gaslight!», «Scissorhands» і «Loner».

16 верасня 2022 года яна выпусціла свой дэбютны альбом Suckerpunch.

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы +НазваІнфармацыяSuckerpunch Рэліз: 16 верасня 2022 Лэйбл: swixxzaudio Фармат: CD • Лічбавая дыстрыбуцыя • Вініл • Стрымінг

Міні-альбомы НазваІнфармацыяParanoia Рэліз: 22 студзеня 2021 Лэйбл: swixxzaudio Фармат: CD • Лічбавая дыстрыбуцыя • Вініл • Стрымінг • АўдыёкасэтаHeadsplit Чакаць: 8 сакавіка 2024 Лэйбл: swixxzaudio Фармат: CD • Лічбавая дыстрыбуцыя • Вініл • Стрымінг • Аўдыёкасэта

Канцэртныя альбомы НазваІнфармацыяMaggie Lindemann Live In Los Angeles — Paranoia Рэліз: 8 красавіка 2022 Лэйбл: swixxzaudio Фармат: Вініл

Сінглы ГодНазваАльбом2015«Knocking on Your Heart» rowspan="8" «Couple of Kids»2016«Things»«Pretty Girl»2017«Obsessed»2018«Human»«Would I»2019«Friends Go»(сола або з Трэвісам Баркерам)2020«Knife Under My Pillow»Paranoia«Gaslight»(feat. Siiickbrain)«Scissorhands»«Loner»2021«Love Songs»«Different»«She Knows It»Suckerpunch2022«Break Me!»(with Siiickbrain)«You’re Not Special»«Cages»2024«Hostage»Headsplit

Промасінглы ГодНазваАльбом2022«How Could You Do This To Me?»(with Kellin Quinn)Suckerpunch«Self Sabotage»2023«Deprecating»(feat. Siiickbrain)Headsplit

Фільмаграфія ГодНазваРоляЗаўвагі2021Downfalls HighЦіфані Ліндзі

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйная старонка

Катэгорыя:Спевакі і спявачкі ЗША Катэгорыя:Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Спевакі і спявачкі паводле алфавіта