Ілья Міхайлавіч Расолаў (; ) — расійскі навуковец, юрыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, спецыяліст у галіне інфармацыйнага права, доктар юрыдычных навук, прафесар. Аўтар канцэпцыі кібернетычнага права.

Біяграфія У 1997 годзе разам са сваім бацькам Міхаілам Расолавым удзельнічаў у будаўніцтве Храма Архангела Міхаіла ў аграгарадку Ціхінічы Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці.

У 2009 годзе ў Расійскай прававой акадэміі Міністэрства юстыцыі Расійскай Федэрацыі абараніў доктарскую дысертацыю на тэму: «Права і Інтэрнэт: тэарэтычныя праблемы».

З 2004 па 2009 год супрацоўнічаў з шэрагам расійскіх радыёстанцый, быў аўтарам штотыднёвай радыёперадачы па прававой асвеце.

Удзельнічаў у арганізацыі і правядзенні шэрагу гуманітарных акцый на тэрыторыі Беларусі .

Навуковая і выкладчыцкая дзейнасць З’яўляецца прафесарам шэрагу расійскіх універсітэтаў. Аўтар магістарскай праграмы «IT-Law» пры Маскоўскім дзяржаўным юрыдычным універсітэце імя А. Е. Кутафіна. Валодае шэрагам патэнтаў на вынаходствы і пасведчанняў аб выніках інтэлектуальнай дзейнасці.

Уклад у навуку

У манаграфіі «Права і Інтэрнэт» 2003 года ўпершыню ўвёў у паняційны апарат права такія новыя паняцці, як «інтэрнэт-права», «смарт-кантракт», «сеткавая дамова», «мяккі электронны тавар», «інтэрнэт-спрэчка». На старонках манаграфічнай працы 2003 года (а таксама 2009 і 2021 гадоў) увёў у абарот паняцце «сеткавай дамовы» («смарт-кантракта»), што выклікала значную дыскусію ў навуковай супольнасці.

У 2019—2021 гадах сумесна з дацэнтам С. Г. Чубукавай абгрунтаваў новы інстытут права — інстытут прававога забеспячэння генетычнай інфармацыі.

Грамадская дзейнасць Член Саюза пісьменнікаў Масквы, прыняты ў 2004 годзе рашэннем Прэзідыума Саюза пісьменнікаў Масквы. Асацыяваны арбітр Спецыялізаванай калегіі Арбітражнага цэнтра пры Расійскім саюзе прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў.

Узнагароды і званні Залаты медаль Прападобнага Сергія Раданежскага I ступені, 1997 год; Медаль ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага, 2007 год .

Крыніцы