Конкурсныя этапы Правядзенне Удзельнікі Галасаванне Конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» ХХХІV Конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2025» быў праведзены з 12 па 13 ліпеня 2025 ў рамках традыцыйнага фестываля мастацтваў Славянскі Базар у Віцебску. Асноўны конкурс сабраў прадстаўнікоў 14 краін з Еўропы, Азіі і Афрыкі. Упершыню на конкурсе прыняў удзел канкурсант з Нігерыі.

Гран-пры асноўнага конкурса маладых выканаўцаў атрымала прадстаўніца Казахстана Алмагуль Баталіева. Першую прэмію атрымала прадстаўніца Беларусі Валерыя Бернатовіч. Перамога прынесла Казахстану чацьвёрты Гран-пры за ўсю гісторыю ўдзелу краіны ў конкурсе. Па паказчыку перамог на конкурсе эстраднай песні «Віцебск» Казахстан падняўся на трэцяе месца пасля Беларусі (7 перамог), Югаславіі і Украіны (па 5 перамог у кожнай).

ХХІІІ Міжнародны дзіцячы конкурс «Віцебск-2024» традыцыйна праводзіўся разам з асноўным конкурсам у іншыя дні на пляцоўцы канцэртнай залі «Віцебск». Гран-пры дзіцячага конкурса атрымала прадстаўніца Беларусі Амалія Сухан. Міраз Нагашыбай з Казахстана набраў адноклькавую колькасць балаў з пераможцай і атрымаў першую прэмію. Пры размеркаванні пераможцаў журы выкарыстала дадатковы паказнік — адзнакі старшыні журы Яўгена Алейніка.

Удзельнікі Спіс удзельнікаў +Конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2025»КраінаДарослы конкурсДзіцячы конкурс АзербайджанСабіна Мамадава-Гасімзада АрменіяДавід КіракасянМілана Ардакян БалгарыяДзеніца КараслававаМатэй Бешэнджыеў БеларусьВалерыя БернатовічАмалія Сухан ІзраільМішэль Ройтман ІталіяДаменіка БарбэраФедэрыка Тумэла КазахстанАлмагуль БаталіеваМіраз Нагашыбай КыргызстанРыскелдзі СтарбекаўМырза Сарпашаў ЛатвіяКлементс Алексанс МалдоваМіхаіл НазаройЛеў Смерцін МальтаТэя АквілінаМірэйль МакКей НігерыяДжэсіка Агбунуджу РасіяЭрык АхметаўЗаур Барагунаў РумыніяМар’ян Флорын БурчаАйлін Габрыэла Уласэ СлавеніяГлорыя «Gloria B Pajk» Банавіч УзбекістанМухаммадалі ДжураеўТэмурбек Рузімуродаў ХарватыяМаша Любічыч

Рэгламент Удзел у асноўным конкурсе дазваляецца выканаўцам ад 18 да 31 года ўключна. Максімальная колькасць удзельнікаў — 20 з розных краін свету. Згодна з рэгламентам конкурса, прыярытэтным фактарам пры адборы для ўдзела ў конкурсе з’яўляецца наяўнасць у ўдзельніка рэкамендацыі органа дзяржаўнага кіравання сферай культуры краіны-удзельніцы, і (або) перамога ўдзельніка ў нацыянальным адборачным туры (пры яго наяўнасці).

Конкурсныя выступленні праводзіліся публічна ў два конкурсныя дні ў фармаце мерапрыемства забаўляльнага характару. У першы дзень (12 ліпеня) канкурсанты выконвалі папулярны і вядомы твор, які займаў (ці займае) лідэрскія пазіцыі ў сусветных хіт-парадах. Выканнане ажыццяўлялася ў суправаджэнні фанаграммы «мінус адзін». У другі дзень (13 ліпеня) выконваўся папулярны і вядомы твор кампазітара славянскай краіны і на адной з славянскіх моў, які занімаў (ці занімае) лідэрскія пазіцыі ў хіт-парадах у суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра РБ пад кіраўніцтвам Віталя Кульбакова. Працяг выступлення не павінен быў займаць больш за 4 хвіліны.

Для дзіцячага конкурса ўзроставы ліміт ад 8 да 14 гадоў уключна. Максімальная колькасць удзельнікаў — 21 з з розных краін свету. Конкурс складаўся з двух дзён. У першы дзень (8 ліпеня) канкурсанты выконвалі саўндтрэк з папулярнага анімацыйнага або мастацкага дзіцяча-юнацкага фільма, у другі дзень (9 ліпеня) выконваўся вядомы твор кампазітара славянскай краіны на славянскай мове ў суправаджэнні аркестра.

Калегія журы Міжнароднае журы фарміравалася дырэкцыяй фестываля на кантрактнай аснове з ліку папулярных выканаўцаў, кампазітраў, менеджераў. Для конкурса «Віцебск-2025» максімальная колькасць сябраў журы была лімітавана 12 асобамі, уключна з Старшынёй, адказнаным і тэхнічным сакратарамі.

Журы ацэньвала ўдзельнікаў па 10-бальнай схеме з найменшым балам 5. Форма галасавання — адкрытая (электронная): канкурсанты атрымлівалі балы адразу пасля выступа.

У асноўным (дарослым) конкурсе 2025 года ў калегіі журы прысутнічалі:

Таісія Павалій — старшыня, спявачка, народная артыстка Інгушэціі, уладальніца гран-пры конкурса выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-1993» Андрэас Швайцэр — спявак, заснавальнік і саліст гурта Joy Пётр Ялфімаў — спявак, уладальнік гран-пры конкурса выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2004» Этэры Берыашвілі — спявачка, педагог па вакале Антанэла Бучы — спявачка, педагог па вакале, музыкальны прад’юсар Ірына Арсеніевіч — спявачка, уладальніца Першай прэміі конкурса выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2021» Аляксандр Панаётаў — спявак і кампазітар

Калегія журы дзіцячага конкурса:

Яўген Алейнік — старшыня, кампазітар Альфонса Лопэс Кабальера — пісьменнік, прафесар, грамадскі дзяяч Адыльхан Макін — спявак, уладальнік гран-пры конкурса выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2019» Яна Клявіня — спявачка Надзея Крыгіна — народная артыстка Расіі Караліна Балан — спявачка, уладальніца гран-пры конкурса выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2024» Даніэль Алібабіч — спявак, дырэктар фестываля «Montesong»

Вынікі конкурсаў

ХХХІV Конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2025» №КраінаВыканаўцаДзень 1Дзень 2Агульны балМесцаІншыя узнагароды1 ЛатвіяКлементс Алексанс59601192 РумыніяМар’ян Флорын Бурча55551103 КазахстанАлмагуль Баталіева6869137Гран-пры4 РасіяЭрык Ахметаў5966125ІІІ прэмія5 БеларусьВалерыя Бернатовіч6769136І прэмія6 БалгарыяДзеніца Караславава57591167 НігерыяДжэсіка Агбунуджу50531038 МалдоваМіхаіл Назарой59651249 МальтаТэя Аквіліна605811810 УзбекістанМухаммадалі Джураеў626212411 АзербайджанСабіна Мамадава-Гасімзада495310212 КыргызстанРыскелдзі Старбекаў6265127ІІІ прэмія13 АрменіяДавід Кіракасян6865133ІІ прэмія14 ІталіяДамéніка Барбэра7064134ІІ прэмія

ХХІІІ Міжнародны дзіцячы конкурс «Віцебск-2025» №КраінаВыканаўцаДзень 1Дзень 2Агульны балМесцаІншыя узнагароды1 МалдоваЛеў Смерцін5967126ІІІ прэмія2 КыргызстанМырза Сарпашаў57581153 ХарватыяМаша Любічыч60591194 АрменіяМілана Ардакян60611215 МальтаМірэйль МакКей6766133ІІ прэмія6 БалгарыяМатэй Бешэнджыеў6265127ІІІ прэмія7 КазахстанМіраз Нагашыбай6967136І прэмія8 ІзраільМішэль Ройтман56591159 РасіяЗаур Барагунаў6467131ІІ прэмія10 УзбекістанТэмурбек Рузімуродаў556311811 БеларусьАмалія Сухан6670136Гран-пры12 ІталіяФедэрыка Тумела566211813 РумыніяАйлін Габрыэла Уласэ576011714 СлавеніяГлорыя «Gloria B Pajk» Банавіч5558113

Крыніцы

Катэгорыя:Музычныя конкурсы Катэгорыя:2025 год у Віцебску