Еўро́па, таксама Эўро́па або Айрупе (, ) — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Дукштаўскай сянюніі. Размешчана на паўднёвы ўсход ад Кернава, на поўдзень ад Аляюнцаў.
На поўдзень ад вёскі знаходзіцца Аляюнаўскае возера.
Гісторыя У XVIII стагоддзі разам з Гейшышкамі фальварак Еўропа быў уласнасцю езуітаў, уваходзіў у склад Віленскага павета Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1781 годзе Адукацыйная камісія Рэчы Паспалітай аддала фальварак нашчадкам Юзафа Белазора, скарбніка ўпіцкага, уладальніка блізкіх Белазорышак. З 1794 года ўладанне Рамановічаў.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце.
Пасля 1861 года ў Майшагольскай воласці Віленскага павета, уладанне Нарбутаў. Маёнтку належалі вёскі Аляюнцы і Пустэльнікі. У 1866 годзе ў фальварку быў 1 дом, 45 жыхароў каталіцкага веравызнання. У 1885 годзе Эдвард Нарбут меў у фальварку Еўропа 500 дзесяцін зямлі.
У 1922—1939 гадах вёска Еўропа ўваходзіла ў склад гміны Мейшагола Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі.
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Дукштаўская сянюнія Катэгорыя:Населеныя пункты Віленскага раёна