Грабялы, таксама Грабіё́лай () — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Дукштаўскай сянюніі. Размешчана за 5 км на паўднёвы ўсход ад Кернава, на правым беразе Віліі (Нярыса), насупраць вёскі Грабялы Эляктрэнайскага самакіравання.

Вёска акружана лесам, побач працякае ручай Айрупе. Тэрыторыя ўваходзіць у Нярыскі рэгіянальным парку, недалёка знаходзіцца помнік прыроды Ваўчыная яма. За Грабяламі на Віліі вялікі перакат.

Гісторыя У другой палове XIX стагоддзя Грабялы былі дваром Нарбутаў, цераз раку ад аднайменнай вёскі колішняй уласнасці Ільінічаў. У Майшагольскай воласці Віленскага павета Віленскай губерні.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Грабялы занялі войскі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі С. 19.. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй С. 20.. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка занята польскімі войскамі.

З 1920 года ўваходзіла ў склад Сярэдняй Літвы, з 1922 да 1939 года — у складзе гміны Мейшагола Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі.

Па Віліі праходзіла польска-літоўская мяжа. Былы фальварак Грабялы знаходзіўся на польскім баку, а аднайменная вёска — на процілеглым беразе, у Літоўскай Рэспубліцы. У Грабялах размяшчалася Vykintas Vaitkevičius. Neris. 2007 metų ekspedicija. Trečia knyga. Vilnius: Mintis, 2013..

З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года занята савецкімі войскамі. Паводле савецка-літоўскага дагавора аб узаемадапамозе, падпісанага 10 кастрычніка 1939 года, Грабялы разам з часткай Віленскага краю была перададзена Літве, з 1940 года — у Літоўскай ССР. У 1941—1944 гадах пад акупацыяй Германіі.

З 1990 года — у складзе незалежнай Літвы.

Насельніцтва

Славутасці курганны могільнік

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дукштаўская сянюнія Катэгорыя:Населеныя пункты Віленскага раёна