Фізіка-матэматычны факультэт БДУ — колішні факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які існаваў у 1933—1958 гадах. Рэарганізаваны ў фізічны факультэт БДУ і матэматычны факультэт БДУ.
Гісторыя У 1922 годзе на педагагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта было адкрыта фізіка-матэматычнае аддзяленне. У 1933 годзе фізіка-матэматычнае аддзяленне было ператворана ў фізіка-матэматычны факультэт. У 1934 годзе факультэт уключаў у сябе кафедры матэматыкі, фізікі, механікі.1934 год — Мехмат БГУ 1 студзеня 1936 года замест кафедры матэматыкі арганізаваны дзве: кафедра геаметрыі і кафедра аналізу.1936 год — Мехмат БГУ У 1937 годзе створана кафедра тэарэтычнай механікі.1937 год — Мехмат БГУ У 1938 годзе замест кафедры фізікі створаны наступныя кафедры: агульнай фізікі (загадчык — дацэнт І. Г. Некрашэвіч), тэарэтычнай фізікі (загадчык — дацэнт Ф. І. Фёдараў), рэнтгенафізікі (загадчык — дацэнт І. П. Шапіра), электрамагнітных ваганняў (загадчык — прафесар Я. В. Сняткоў).Основные этапы в развитии высшего образования и научных исследований по физике в Беларуси Створаны кафедры дыферэнцыяльных ураўненняў, вышэйшай алгебры, тэорыі функцый.1938 год — Мехмат БГУ На 1 студзеня 1941 года фізіка-матэматычны факультэт меў наступныя кафедры: вышэйшай алгебры, вышэйшай геаметрыі, матэматычнага аналізу, дыферэнцыяльных ураўненняў, тэорыі функцый, тэарэтычнай механікі, агульнай фізікі, тэарэтычнай фізікі, металафізікі.1941 год — Мехмат БГУ З-за вайны і акупацыі Мінска фізіка-матэматычны факультэт спыніў працу. З верасня 1943 года па лета 1944 года факультэт функцыянаваў на станцыі Сходня Маскоўскай вобласці. 1 жніўня 1943 прафесар І. М. Гельфанд прызначаны выконваючым абавязкі загадчыка кафедры матэматычнага аналізу. 4 верасня 1943 праф. М. Я. Набокаў прыступіў да выканання абавязкаў загадчыка кафедры тэарэтычнай механікі і астраноміі. 12 верасня 1943 дацэнт Ф. І. Фёдараў залічаны выконваючым абавязкі загадчыка кафедры агульнай фізікі. 24 верасня 1943 А. М. Нахімаўская прыступіла да выканання абавязкаў дацэнта кафедры матэматыкі. 1 кастрычніка 1943 пачаліся заняткі на фізіка-матэматычным факультэце. 20 кастрычніка 1943 праф. А. М. Лопшыц залічаны на пасаду загадчыка кафедры геаметрыі.1943 год — Мехмат БГУ 11 жніўня 1944 ў Мінск са ст. Сходня прыбыла першая група студэнтаў універсітэта — 26 чалавек. Пачаліся работы па аднаўленні БДУ. 1 кастрычніка 1944 залічаны загадчыкамі кафедр: І. М. Гельфанд (кафедра матэматычнага аналізу), А. М. Лопшыц (кафедра геаметрыі), Н. У. Ламбін (кафедра тэорыі функцый).1944 год — Мехмат БГУ У 1947 годзе на факультэце існавалі дзве матэматычныя кафедры: алгебры і геаметрыі, матэматычнага аналізу.1947 год — Мехмат БГУ У 1953 годзе арганізаваны кафедра спектральнага аналізу і кафедра фізічнай оптыкі. У 1957 годзе створаны кафедра вылічальнай матэматыкі1957 год — Мехмат БГУ і кафедра фізікі цвёрдага цела. У кастрычніку 1958 года фізіка-матэматычны факультэт БДУ быў падзелены на два самастойныя факультэты — фізічны і матэматычны.
Выпускнікі
Лаўрэаты Ленінскай прэміі і Дзяржаўнай прэміі СССР
Выпускнікі фізіка-матэматычнага аддзялення педагагічнага факультэта БДУ Л. А. Арцымовіч А. Н. Сеўчанка Ф. І. Фёдараў
Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта БДУ М. А. Барысевіч А. С. Рубанаў
Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ф. І. Фёдараў Л. І. Кісялеўскі Б. Б. Бойка Б. В. Бокуць У. А. Піліповіч Л. В. Валадзько П. А. Апанасевіч А. С. Рубанаў В. С. Буракоў А. М. Ганчарэнка Г. П. Гурыновіч С. С. Шушкевіч
Дэканы
Педагагічны факультэт 1922—1924 — Іосіф Сцяпанавіч Пятосін, загадчык фізіка-матэматычнага і прыродазнаўчага аддзяленняў 1924—1931 — Яўген Канстанцінавіч Успенскі, загадчык фізіка-матэматычнага і прыродазнаўчага аддзяленняў
Фізіка-матэматычны факультэт 1931—1935 — Яўген Канстанцінавіч Успенскі 1935—1936 — Арон Вульфавіч ГельфандГельфанд Арон Вульфович, кандидат физико-математических наук, математика 1936—1939 — Іосіф Пінхусавіч ШапіраШапіра, Іосіф Пінхусавіч (кандыдат фізіка-матэматычных навук ; 1900—) 1939—1941 — Рыгор Наумавіч СагаловічСагалович Григорий Наумович, кандидат педагогических наук 1943—1950 — Фёдар Іванавіч Фёдараў 1950—1951 — Станіслаў Антонавіч ПахутаПахуто, Станислав Антонович (кандидат физико-математических наук ; 1914—) 1951—1957 — Міхаіл Панцялеевіч ХалімановічХалімановіч, Міхаіл Панцялеевіч (кандыдат фізіка-матэматычных навук; механіка ; 1918—1981) 1957—1958 — Дзмітрый Аляксеевіч Супруненка
Крыніцы
Спасылкі Основные этапы в развитии высшего образования и научных исследований по физике в Беларуси Создание физико-математического факультета в БГУ (1933 г.) Возрождение математической науки История физического факультета История механико-математического факультета
Гл. таксама :Катэгорыя:Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта БДУ
Катэгорыя:Факультэты БДУ Катэгорыя:1933 год у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 1933 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1958 годзе Катэгорыя:Фізічныя факультэты Катэгорыя:Матэматычныя факультэты Катэгорыя:Фізіка-матэматычны факультэт БДУ