Нью-Мексіка (, , ) — штат на Паўднёвым Захадзе Злучаных Штатаў Амерыкі. З насельніцтвам больш за 2 мільёны жыхароў займае 36-е месца паводле колькасці насельніцтва, а з плошчай у 314,900 км² з'яўляецца пятым паводле плошчы і пятым паводле шчыльнасці насельніцтва сярод усіх 50-ці штатаў краіны. Адзін з Горных штатаў і адзін са штатаў Чатырох кутоў (разам з Ютай, Каларада і Арызонай). Сталіцай і культурным цэнтрам з'яўляецца Санта-Фэ, а найбуйнейшым горадам — Альбукерке. З-за свайго геаграфічнага становішча у паўночнай і ўсходняй частках штата больш халодны і альпійскі клімат, а ў паўднёвай і заходняй — больш цёплы, арыдны клімат.
Эканоміка Нью-Мексіка заснаваная на здабычы нафты і іншых карысных выкапняў, багарным земляробстве, жывёлагадоўлі, лесаапрацоўцы і рознічным гандлі. Станам на 2016 год валавы ўнутраны прадукт (ВУП) штата складае больш за $93 мільярды (37-е месца сярод штатаў), а ВУП на душу насельніцтва — $41,559 (39-е месца сярод штатаў).
Геаграфія На поўначы Нью-Мексіка мяжуе з Каларада, мяжа праходзіць па 37-й паралелі паўночнай шыраты. На ўсходзе — з Аклахомай па мерыдыяне 103° заходняй даўгаты і Тэхасам, на поўдні — з Тэхасам і мексіканскімі штатамі Чыўаўа і Санора, на захадзе — з Арызонай па даўгаце 109° 03' заходняй даўгаты.
Ландшафт штата разнастайны — ад шырокіх пустыняў і парэзаных лававых палёў да высокіх снежных горных пікаў. Праз цэнтральную частку штата праходзяць хрыбты Скалістых гор — Сан-Хуан і Сангрэ-дэ-Крыста. На захадзе размешчана плато Каларада, на ўсходзе — Вялікія раўніны і плато Лана-Эстакада. Галоўныя рэкі штата — Рыа-Грандэ і яе прыток Пекас.
Дэмаграфія
Паселішчы
Адміністрацыйны падзел Тэрыторыя штата падзелена на 33 акругі (анг. county).
Судовая сістэма Судовая сістэма штата Нью-Мексіка ўключае Вярхоўны суд, Апеляцыйны суд, 13 раённых судоў, адзін сталічны суд, 54 міравыя суды, адзін суд па спадчынных справах і 81 муніцыпальны суд.
Вярхоўны суд штата складаецца з пяці суддзяў і размешчаны ў Санта-Фэ. Гэта суд апошняй інстанцыі, які ажыццяўляе кантроль над усімі ніжэйшымі судамі і адвакатамі, якія маюць ліцэнзіі ў штаце. А таксама гэты суд ажыццяўляе абавязковую апеляцыйную юрысдыкцыю па крымінальных справах, якія караюцца пажыццёвым зняволеннем або смяртонай карай. Усяго ў судах штата старшынствуюць 311 суддзяў.https://newmexico.courtrecords.org/criminal-court-records/
У 2018 годзе бюджэт судовай улады складаў $6,082,200. Гэта толькі 2,63 % ад агульнага аперацыйнага бюджэту штата.
Эканоміка Паводле звестак Бюро эканамічнага аналізу, у 2003 г. ВУП штата склаў $ 57 млрд. Тут ёсць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, развіта ірыгацыя. Значная роля турызму і сферы абслугоўвання.
Гл. таксама Касмапорт «Амерыка»
Літаратура
Катэгорыя:Штаты ЗША Катэгорыя:Былыя калоніі Іспаніі Катэгорыя:Захад ЗША