Дайлес () — прафесійны латвійскі тэатр, заснаваны ў 1920 годзе ў Рызе. Пасля 1940 года (з перапынкам на гады вайны) да канца 1980-х гадоў тэатр называўся Мастацкім, у 1954 годзе тэатру было прысвоена імя Райніса, у 1966 годзе — званне акадэмічнага.

Гісторыя тэатра Першай пастаўленай п’есай была трагедыя Райніса «Індуліс і Арыя» (латыш. Indulis un Ārija). Заснавальнік тэатра і да 1964 года галоўны рэжысёр — Эдуардс Смільгіс. Пачынаючы з 1929 года, у рэпертуары тэатра акрамя пастановак класічнай і сучаснай драматургіі з’явіліся таксама і музычныя спектаклі.

З 1964 года мастацкае кіраўніцтва тэатра перайшло да Петэрыса Петэрсана. У 1971 годзе тэатр узначаліў Арнольдс Лініньш. З 1987 года кіраўніцтва тэатра перайшло да Карліса Аўшкапа.

З 16 верасня 2002 года мастацкім кіраўніком тэатра Дайлес становіцца Міхаіл Груздоў, з мая 2010 года былы сцэнограф тэатра Марціньш Вілкарсіс. У 2011 галоўным рэжысёрам быў прызначаны Дж. Дж. Джылінджэр.

Катэгорыя:Тэатры Рыгі