Брасла () — рака ў Латвіі, цячэ па тэрыторыі Цэсіскага, Лімбажскага і Сігулдскага краёў. Правы прыток ніжняга цячэння Гаўі.

Даўжыня — 70 км (па іншых дадзеных — 69 км). Пачынаецца каля балота Аншпуру, на вышыні 96,8 м над узроўнем мора, на ўсход ад Поціемса ў Катварскай воласці. У верхнім цячэнні паведамляецца з возерам Катвару. Вусце Браслы знаходзіцца на вышыні 15 м над узроўнем мора, за 74 км па правым беразе Гаўі, на мяжы Крымулдскай і Страўпскай валасцей. Плошча вадазборнага басейна — 544 км².

Катэгорыя:Рэкі Латвіі