Чо-Айю — гара ў горнай сістэме Гімалаяў. Вышыня 8201 м. Знаходзіцца на мяжы Непала з Кітаем (Тыбецкі аўтаномны раён). Адносіцца да горнага хрыбта Махалангур-Хімал. Уваходзіць у склад горнага масіва Эверэст.

За некалькі кіламетраў на захад ад Чо-Айю ляжыць перавал Нангпа-Ла вышынёй 5716 м, пакрыты лёдам. Праз гэты перавал праходзіць асноўная гандлёвая сцяжына, пракладзеная шэрпамі з Непала ў Тыбет. Уваходзіць у склад нацыянальнага парку Сагарматха (Непал).

Катэгорыя:Горы Кітая Катэгорыя:Горы Непала Катэгорыя:Горныя вяршыні паводле алфавіта