Наталля Мікалаеўна Кусцінская () — савецкая актрыса тэатра і кіно. Заслужаная артыстка Расійскай Федэрацыі (1999).
Біяграфія Нарадзілася 5 красавіка 1938 года ў Маскве.
Працавала ў Тэатры-студыі кінаакцёра. Дэбютавала ў кіно ў 1959 годзе, выканаўшы ролі Марусі ў фільме Рыгора Рашаля «Пахмурая раніца». Знялася больш чым у 20 кіна- і тэлевізійных фільмах, у тым ліку ў «Тры плюс два» (1963), «Іван Васілевіч мяняе прафесію» (1973), тэлесерыяле «Вечны кліч» (1973—1983) паводле аднайменнага рамана Анатоля Іванова. Працавала як акторка дубляжу.
Памерла 13 снежня 2012 года ў Маскве. Пахавана ў Маскве на Кунцаўскіх могілках.
Фільмаграфія 1960 — Першыя выпрабаванні 1973 — Іван Васілевіч мяняе прафесію
Крыніцы
Катэгорыя:Памерлі ад пнеўманіі