«Справа славістаў» (Справа «Расійскай нацыянальнай партыі») — сфабрыкаванаяВоронич, Г. В. Дело славистов // Енциклопедія Сучасної України / гол. редкол.: І.М. Дзюба, А.І. Жуковський, М. Г. Железняк та ін.; НАН України, НТШ. Київ: Інститут енциклопедичних досліджень НАН України, 2006 крымінальная справа па абвінавачванні ў «контррэвалюцыйнай дзейнасці» супраць вялікай колькасці прадстаўнікоў інтэлігенцыі (у асноўным з Масквы і Ленінграда) ў 1933—1934 гадах.
Фігуранты Найбольш шматлікай была група маскоўскіх славістаў (члены-карэспандэнты АН СССР М. М. Дурнаво (да таго часу выключаны з Беларускай АН), Р. А. Ільінскі, А. М. Сялішчаў, сын М. М. Дурнаво — А. М. Дурнаво і яго нявеста — В. У. Трубяцкая, бацька В. У. Трубяцкой — пісьменнік У. С. Трубяцкі, прафесары В. У. Вінаградаў, К. В. Квітка, П. А. Растаргуеў, М. Л. Туніцкі, І. Р. Галанаў, В. Ф. Ржыга і інш.).
Абвінавачванні Заслухоўванне справы адбылося ўвесну 1934 года, усяго было асуджана больш за 70 чалавек. У прыватнасці, Дурнаво і Ільінскі атрымалі дзевяць гадоў лагераў, Сялішчаў і У. Трубяцкі — пяць.
У 1937—1938 гг. М. М. і А. М. Дурнаво, У. С. Трубяцкі, В. У. Трубяцкая, Р. А. Ільінскі былі зноў прыцягнуты да адказнасці і прысуджаны да расстрэлу.
Лёсы
Асуджаных па «Справе славістаў» рэабілітавалі: у 1956 годзе па «ленінградскай справе», у 1964-м — «па маскоўскай».
Крыніцы
Літаратура
Ашнин, Ф. Д., Алпатов, В. М. «Российская национальная партия» — зловещая выдумка советских чекистов // Вестник Российской академии наук. 1994. № 10. С. 920—930. Бернштейн, С. Б. Трагические страницы из истории славянской филологии (30-е годы XX в.) // Советское славяноведение. 1989. № 1. Горяинов, А. Н. Славяноведы — жертвы репрессий 1920—1940-х годов: некоторые неизвестные страницы из истории советской науки // Советское славяноведение. 1990. № 2.
Робинсон, М. А., Петровский Д. П. Н. Н. Дурново и Н. С. Трубецкой: проблема евразийства в контексте «дела славистов» (по материалам ОГПУ-НКВД) // Славяноведение. — 1992. — № 4. — С. 68—82.
Спасылкі Справа «Расійскай нацыянальнай партыі» («справа славістаў») (1933-34) на сайце ihst.ru
Катэгорыя:Навука ў СССР Катэгорыя:Рэпрэсіі ў СССР Катэгорыя:Славістыка