Маме́д Сеі́даў (; , Дурун, Туркменская ССР — , Туркменская ССР) — туркменскі савецкі паэт, перакладчык.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1925 годзе ў Туркменскай ССР.

Выхоўваўся ў інтэрнаце. Пасля службы ў Савецкай арміі паступіў на філалагічны факультэт Туркменскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. Горкага, які скончыў у 1953 годзе. Працаваў у газеце «Савецкі Туркменістан» (), у часопісе «Савецкая літаратура» ().

Памёр 30 мая 1982 года ў Туркменскай ССР.

Творчасць Пачаў пісаць у 1945 годзе. Аўтар зборнікаў вершаў і паэм:

1950 — «Ашхабадскія кветкі» () 1953 — паэма «Родны горад» 1955 — паэма «Сябры» 1956 — «Начны госць» 1957 — «Чолук» 1958 — «Сцежка бацькоў» () 1960 — «Вершы» 1962 — «Мой клад» 1964 — «Сельская казка» 1967 — «Легенда пустыні» 1970 — паэма «Дурунская мелодыя» () 1973 — «Вясновы дзённік» () 1976 — «Сустрэча з вясной» 1977 — паэма «У будане вартаўніка»

Перакладаў на туркменскую мову творы Пушкіна (раман «Яўген Анегін»; разам з А. Кавусавым), Лермантава, Фірдаўсі, Наваі, Гейнэ, Шэкспіра, Шылера, Турсун-задэ, Айні, Гамзатава, Лесі Украінкі, Куліева, Кушэкава.

Беларускія пераклады Паэзію М. Сеідава на беларускую мову перакладала Л. Філімонава.

Спасылкі Mämmet Seýidowyň 100 ýyllygy Bäherdende dabaralandy Mämmet Seýidow

Літаратура Сяідаў, М. // Мая Туркменія : Вершы. Паэмы : З туркм. / уклад. Л. Філімонавай, А. Чарыяравай; прадм. Б. Джутдыева. — Мн. : Маст. літ., 1992. — 253 с., іл. — (Паэзія народаў СССР)

Катэгорыя:Туркменскамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты СССР