Нунавут — самая буйная і новая тэрыторыя ў складзе Канады. Нунавут быў утвораны 1 красавіка 1999 года ў выніку аддзялення ад Паўночна-Заходніх тэрыторый, хоць цяперашнія мяжы былі ўсталяваныя яшчэ ў 1993 годзе. Асноўнымі дакументамі з’яўляюцца Акт аб Нунавуце і Пагадненне аб падзеле зямлі ў Нунавуце.

Нунавут — самая буйная і найменш населеная з правінцый і тэрыторый Канады. Пры колькасці насельніцтва тэрыторыі — , яе плошча супастаўная з усёй Заходняй Еўропай. Сталіца Нунавута — Ікалуіт (былы Фробішэр-Бі) на Бафінавай Зямлі.

Асноўная мова тэрыторыі — эскімоская мова інукцітут, уключаючы яе заходні дыялект інуінактун. Іншыя афіцыйныя мовы — англійская і французская.

Гл. таксама Алерт Востраў Уэйлс Паўвостраў Кент

Катэгорыя:Тэрыторыі Канады