Марыя Мітрафанаўна Кандраценка (нар. , в. Зеляніца — ?) — беларуская педагог. Заслужаная настаўніца Беларускай ССР (1968).
Біяграфія Нарадзілася ў 1923 годзе ў вёсцы Зеляніца, цяпер Кіраўскага раёна. У 1944—1949 гг. працавала настаўніцай у Кіраўску. У 1949—1978 гг. — настаўніца, намесніца дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Бацэвічскай сярэдняй школы Клічаўскага раёна.
Узнагароды Ганаравана званнем Заслужанай настаўніцы Беларускай ССР (1968).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Заслужаныя настаўнікі Клічаўшчыны // Клічаўскі краязнаўчы музей
Катэгорыя:Педагогі Беларусі