Міхаіл Ільіч Кірылаў (, в. Ігнацьеўка, Новасібірская вобласць, Расія — ) — беларускі педагог, удзельнік партызанскага руху. Заслужаны настаўнік Беларускай ССР (1967).
Біяграфія Нарадзіўся ў 1912 годзе ў вёсцы Ігнацьеўка Новасібірскай вобласці, Расія. У 1936 годзе скончыў настаўніцкі інстытут у Омску. У час Вялікай Айчыннай вайны — у партызанскім атрадзе імя Чапаева. У 1944—1945 гг. — загадчык Кобрынскага раённага аддзела народнай адукацыі; з 1945 г. — настаўнік, потым завуч сярэдняй школы № 1 Кобрына; у 1963—1976 гг. — дырэктар сярэдняй школы № 5 Кобрына. Выбіраўся дэпутатам Кобрынскага гарадскога Савета.
Друкаваўся ў часопісах «Народная асвета» (Масква) і «Нёман», у 1972 годзе атрымаў літаратурную прэмію за лепшую публікацыю года.
Памёр у 1992 годзе.
Узнагароды Ганараваны званнем Заслужанага настаўніка Беларускай ССР (1967), узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Вызначыліся працай. 1945 — Да нашых дзён // Познай Кобрын
Катэгорыя:Педагогі Беларусі