Баксітагорск — горад (з 1950 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Баксітагорскага гарадскога паселішча і Баксітагорскага муніцыпальнага раёна Ленінградскай вобласці. Размешчаны ў заходняй частцы раёна на рацэ Пярдомля (басейн ракі Сясь), за 206 км на ўсход ад Санкт-Пецярбурга.

Колькасць пастаяннага насельніцтва па дадзеных Дзяржкамстата на 1 студзеня 2009 года — 16,6 тыс. чалавек, найбуйнейшы населены пункт Баксітагорскага гарадскога паселішча. Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Міхаіл Леанідавіч Громаў — матэматык Алена Юр’еўна Муратава (нар. 1957) — беларускі мовазнавец, спецыяліст у галіне рускага мовазнаўства

Катэгорыя:Населеныя пункты Баксітагорскага раёна Катэгорыя:Гарады Ленінградскай вобласці