Аляксандр Дзмітрыевіч Вярбіцкі (нар. , в. Субаўшчына, Віцебская вобласць) — беларускі скульптар.

Біяграфія Нарадзіўся 24 красавіка 1937 года ў вёсцы Субаўшчына Віцебскай вобласці. У 1965 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, а ў 1972 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, дзе вучыўся ў Л. Гумілеўскага і А. Бембеля.

З 1975 года ўдзельнічае ў мастацкіх выставах. У 1995 годзе стаў членам Беларускага саюза мастакоў.

Жыве і працуе ў Мінску.

Творчасць Аляксандр Вярбіцкі працуе ў галіне манументальнай і станковай скульптуры. Сярод найбольш вядомых твораў: помнік Герою Савецкага Саюза В. Каржу ў Салігорску, «Партрэт сына», «Сталявары», «Партрэт беларускага паэта В. Лукшы», «Апошнія секунды. Хакеісты», «На вызваленай зямлі», «Генерал-маёр М. Зырын», «Герой Савецкага Саюза Л. Шаўцова».

Творы скульптара захоўваюцца ў Бягомльскім краязнаўчым музеі Віцебскай вобласці.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Скульптары Беларусі Катэгорыя:Скульптары Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Скульптары Беларусі XXI стагоддзя