Сава Іванавіч Мамантаў (; 2 кастрычніка 1841 (па іншых дадзеных — 3-га ці 4-га, — , Абрамцава) — расійскі прадпрымальнік і мецэнат. Прадстаўнік купецкай дынастыі Мамантавых. Вучыўся на юрыдычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта.
Сава Мамантаў увайшоў у гісторыю рускага мастацтва як мецэнат і заступнік мастакоў і артыстаў. У Абрамцаўскім мастацкім гуртку, створаным у падмаскоўным маёнтку Абрамцава, які належаў Мамантаву, здолелі раскрыць сябе такія жывапісцы, як Валянцін Сяроў, Канстанцін Каровін, Віктар Васняцоў і іншыя. Мамантаў заснаваў Маскоўскую прыватную рускую оперу. Пры яго актыўнай падтрымцы шырокая аўдыторыя гледачоў змагла пазнаёміцца з выканальніцкім майстэрствам Фёдара Шаляпіна, які быў салістам гэтага тэатра ў другой палове 1890-х гадоў. З 1899 года Мамантаў сумесна з княгіняй Марыяй Ценішавай фінансаваў часопіс «Свет мастацтва».
Катэгорыя:Прадпрымальнікі Расіі