«Ask Me Why» () — песня гурта «The Beatles», якая ўпершыню выйшла ў Вялікабрытаніі на баку «Б» сінгла «Please Please Me»; у далейшым песня ўвайшла таксама ў аднайменны альбом гурта.
Песня Кампазіцыя была напісана ў пачатку 1962 года і з'яўляецца збольшага плодам творчасці Джона Ленана, аднак яе аўтарства было абазначана як «Мак-Картні/Ленан» (як было зроблена і для ўсіх астатніх арыгінальных песень гурта ў першым альбоме). Песня была часткай рэпертуара гурта да заключэння яго ўдзельнікамі кантрактаў з гуказапіснымі фірмамі і была адной з песень, якія выконваліся на праслухоўванні гурта ў студыі «Abbey Road» 6 чэрвеня 1962 года.
Песня была напісана пад моцным уплывам гурта Smokey Robinson and the Miracles.
Запіс песні Песня была ўпершыню запісана пры праслухоўванні гурта на студыі «Abbey Road» 6 чэрвеня 1962 года. Кіраўніцтва лэйбла EMI, аднак, палічыла гэты запіс малазначным і знішчыла яго.
Паўторна песня была запісана 26 лістапада 1962 года; у той жа дзень гурт рэпетыраваў на студыі яшчэ адну арыгінальную песню — «Tip of My Tongue», якая таксама разглядалася як кандыдат для змяшчэння на бок «Б» сінгла «Please Please Me». Аднак Джордж Марцін палічыў, што «Tip of My Tongue» яшчэ патрабуе дапрацоўкі; у выніку гэтую песню для свайго першага сінгла запісаў брытанскі спявак Tommy Quickly.
У запісе ўдзельнічалі: Джон Ленан — вакал, рытм-гітара Пол Мак-Картні — бэк-вакал, бас-гітара Джордж Харысан — сола-гітара, бэк-вакал Рынга Стар — ударныя
Выхад песні У Вялікабрытаніі песня выйшла на баку «Б» сінгла «Please Please Me» 11 лютага 1963 года. У ЗША аднайменны сінгл выйшаў 25 лютага 1963 года. Паколькі Capitol Records спачатку адмовіўся распаўсюджваць музыку «The Beatles» у ЗША, дадзены сінгл быў выпушчаны лэйблам Vee-Jay Records. 7 лютага 1964 года песня выйшла ў Вялікабрытаніі на міні-альбоме All My Loving. У лютым 1964 года Vee-Jay Records уключылі дадзеную песню ў другую версію амерыканскага альбома гурта Introducing… The Beatles. Capitol Records пазней уключылі песню ў амерыканскі альбом The Early Beatles (выйшаў 22 сакавіка 1965 года, калі правы лэйбла Vee-Jay ужо страцілі моц).
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:The Beatles