«I Saw Her Standing There» () — песня, якая адкрывае дэбютны альбом гурта «The Beatles» Please Please Me (выпушчаны ў Вялікабрытаніі 22 сакавіка 1963). Песня была напісана Джонам Ленанам і Полам Мак-Картні. У 2004 годзе песня заняла 139-ю пазіцыю ў спісе пяцісот найвялікшых песень усіх часоў паводле часопіса «Rolling Stone»Апісанне песні ў старым рэйтынгу (архіўная спасылка). Пасля абнаўленняў спісу ў 2010 і 2011 годах песня перамясцілася на 140-е месца.
Стварэнне песні Песня з'яўляецца плодам сумеснай працы Ленана і Мак-Картні, хаця заснавана на ідэі Мак-Картні. Афіцыйнае аўтарства песні прадстаўлена як «McCartney/Lennon»(1963) Даведачная інфармацыя пра альбом «Please Please Me» [буклет]. London: Parlophone (CDP 7 46435 2). (як і для ўсіх арыгінальных песень з гэтага альбома), хаця ў далейшым аўтары падпісвалі свае агульныя песні ў іншым парадку: «Lennon/McCartney».
Мак-Картні задумаў гэтую песню (пад назвай «Seventeen»), калі ён вяртаўся дадому з канцэрта «The Beatles» у Саўтпорце (Мерсісайд); пазней (у верасні 1962 года) песня была дапрацавана ў яго доме на Фортлін-Роўд у Ліверпулі разам з Ленанам. Паводле самога Мак-Картні, пры сачыненні гэтай песні ён запазычыў басовы рыф з песні «I’m Talking About You» Чака Беры. Сумесная праца Ленана і Мак-Картні над песняй заклала прынцыпы ўсяго іх далейшага супрацоўніцтва; як пазней каментаваў сам Мак-Картні: «У мяне было „She was just seventeen“, а потым „Beauty queen“. Калі я паказаў гэта Джону, ён зарагатаў, пасля чаго сказаў: „Ты жартуеш наконт гэтага радка, праўда?“» «Гэта быў адзін з першых выпадкаў, калі ён сказаў: „Што? Гэта трэба змяніць…“»
Запіс песні Песня была запісана ў студыі «Эбі-Роўд» 11 лютага на працягу марафонскай сесіі, за якую гурт запісаў дзесяць песень з чатырнаццаці, якія ў далейшым увайшлі ў альбом (астатнія чатыры песні былі на той час ужо запісаны і выпушчаны на сінглах гурта). На мікс-сесіі, якая адбылася 25 лютага, удзельнікі гурта не прысутнічалі (у той час гэта не практыкавалася).
Агулам гурт запісаў 9 дубляў песні, хаця толькі тры з іх былі поўнымі. Самы першы дубль быў палічаны найбольш удалым; да яго гурт асобна дазапісаў воплескі. Песня пачынаецца з характэрнага адліку «One, two, three, four!» () у выкананні Мак-Картні. Звычайна такія адлікі пры канчатковым звядзенні выдаляліся, аднак прадзюсар Джордж Марцін вырашыў яго пакінуць, бо хацеў дабіцца, каб альбом гучаў, быццам жывы выступ. У выніку адлік быў скапіраваны з дзявятага дубля (на якім ён быў палічаны «асабліва энергічным») і сумешчаны з музыкай самага першага дубля.
Поўная версія дзявятага дубля даступна на CD-версіі сінгла «Free as a Bird»; другі дубль быў апублікаваны ў складзе кампіляцыйнага альбома The Beatles Bootleg Recordings 1963 (2013 год).
У запісе ўдзельнічалі: Пол Мак-Картні — вакал, бас-гітара, воплескі Джон Ленан — бэк-вакал, рытм-гітара, воплескі Джордж Харысан — сола-гітара, воплескі Рынга Стар — ударныя, воплескі
Прыняцце крытыкай і папулярнасць Песня была станоўча ўспрынята слухачамі і крытыкай. Музычныя аглядальнікі Рой Кар і Тоні Тайлер у сваёй кнізе «The Beatles: An Illustrated Record» сцвярджалі, што гэтая песня з'яўляецца трэцяй па ліку ў брытанскай рок-класіцы таго часу (пасля песень «Move It» Кліфа Рычарда і «Shakin' All Over» Джоні Кіда).
Версія песні, якая выйшла на баку «Б» амерыканскай версіі сінгла «I Want to Hold Your Hand» у снежні 1963 года, увайшла ў амерыканскі чарт Billboard Hot 100 8 лютага 1964 года і пратрымалася там 11 тыдняў, дасягнуўшы 14-й пазіцыі.
Вядомы музычны часопіс «Rolling Stone» у 2004 годзе прысвоіў дадзенай песні 139-ю пазіцыю ў сваім спісе пяцісот найвялікшых песень усіх часоў; у абноўленай версіі спісу ад 2011 года песня займае 140-ю пазіцыю.
Выпуск песні Песня была выпушчана на наступных дысках: Брытанская версія альбома «Please Please Me» (22 сакавіка 1963) Брытанскі міні-альбом «The Beatles (No. 1)» (1 лістапада 1963) Амерыканская версія сінгла «I Want to Hold Your Hand» (26 снежня 1963) Амерыканскі альбом гурта «Introducing… The Beatles» (10 студзеня 1964) Амерыканскі альбом гурта «Meet the Beatles!» (20 студзеня 1964)
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:The Beatles