Аляксандр Іванавіч Пішч (нар. , г. Ляхавічы) — беларускі заатэхнік і дэпутат.

Біяграфія Нарадзіўся 22 сакавіка 1984 года ў горадзе Ляхавічы Брэсцкай вобласці.

Скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачаў галоўным заатэхнікам ААТ «Руднікі» Пружанскага раёна; працаваў галоўным заатэхнікам раёна, начальнікам сектара жывёлагадоўлі, начальнікам аддзела арганізацыі вытворчасці, намеснікам начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Пружанскага райвыканкама; дырэктарам ААТ «Радзіма» Пружанскага раёна; дырэктарам ААТ «Агра-Калядзічы». Дырэктар ААТ «Жураўлінае» Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.

Дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу.

Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Брэсцкай вобласці (вылучаны ад Пружанскага і Кобрынскага раёнаў). Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.

Член рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

Узнагароды Узнагароджаны ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, граматамі Пружанскага райвыканкама, Брэсцкага аблвыканкама, юбілейным медалём «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі», нагрудным знакам адрознення «За заслугі ў сельскай гаспадарцы».

Крыніцы

Спасылкі Профіль Аляксандра Пішча на сайце Савета Рэспублікі

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання Катэгорыя:заатэхнікі Беларусі