«Hold Me Tight» () — песня гурта «The Beatles», якая ўвайшла ў альбом With The Beatles. Першапачаткова песня запісвалася яшчэ для альбома Please Please Me, але ў выніку не была для яго адабрана; пры працы над другім альбомам гурт запісаў песню нанава.
Гісторыя песні Кампазіцыя была напісана збольшага Полам Мак-Картні ў 1961 годзе, да 1963 года песня была часткай канцэртнага рэпертуара гурта. Першапачаткова гурт хацеў уключыць гэтую песню ў свой дэбютны альбом Please Please Me: падчас студыйнай працы над гэтым альбомам 11 лютага 1963 года было запісана 13 дубляў песні (з якіх толькі 2 былі поўнымі), аднак пазней уключэнне дадзенай песні ў альбом было палічана залішнім, з-за чаго ўсе тадышнія запісы былі знішчаны.
12 верасня, падчас студыйнай працы над другім альбомам гурта, With The Beatles, было запісана 9 дубляў песні, фінальная версія з'яўляецца камбінацыяй з шостага і дзявятага дубля; пры мікшыраванні хуткасць прайгравання была крыху павялічана, каб дабіцца гучання на паўтона вышэй.
І Мак-Картні, і Ленан у розны час адзначалі, што гэтая песня ім не падабалася. Напрыклад, у інтэрв'ю для кнігі «The Beatles Recording Sessions» Мак-Картні сказаў наступнае: «Пра гэтую песню я памятаю няшмат. Асобныя песні былі проста „рабочымі“, і пра іх мала што ўспомніш. Гэтая — адна з падобных». Іншым разам Мак-Картні назваў гэтую песню «няўдалай спробай стварыць сінгл, з якой пазней выйшаў прымальны напаўняльнік для альбома». Джон Ленан адгукаўся пра гэтую песню так: «Яна — Пола… Даволі слабенькая песня, якая мяне ніколі асабліва не цікавіла».
Запіс песні багаты на невялікія тэхнічныя агрэхі, што дазваляе думаць пра тое, што і падчас працы ў студыі гурт не паставіўся да песні дастаткова сур'ёзна. У сваёй кнізе «The Beatles: An Illustrated Record» музычныя крытыкі Рой Кар і Тоні Тайлер адгукнуліся пра гэтую песню як пра «горшую ва ўсім альбоме», адзначаючы, што «Мак-Картні ў ёй спявае фальшыва». У той жа час крытык Іэн Макдональд адгукаецца пра яе станоўча, заўважаючы: «Сыграйце яе гучна, з узмоцненым басам, і вы атрымаеце надзвычайную жвавую рок-кампазіцыю, вельмі падобную да жывога гуку гурта».
У далейшым Мак-Картні напісаў яшчэ адну песню з такой жа назвай для папуры, уключанага ў яго сольны альбом Red Rose Speedway.
У запісе ўдзельнічалі: Пол Мак-Картні — вакал, бас-гітара, воплескі Джон Ленан — падгалоскі, рытм-гітара, воплескі Джордж Харысан — падгалоскі, сола-гітара, воплескі Рынга Стар — ударныя, воплескі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:The Beatles Катэгорыя:Песні 1963 года