Юрый Аляксандравіч Капіца (, с. Спаскае, Медзвенскі раён, Курская вобласць — , Мінск) — беларускі гісторык, архівіст.
Біяграфія Нарадзіўся 30 чэрвеня 1936 года ў вёсцы Спаскае Курскай вобласці. Падчас Вялікай Айчыннай вайны эвакуяваны разам з сям’ёй у Свярдлоўскую вобласць.
Скончыў сярэднюю школу і паступіў у Маскоўскі гісторыка-архіўны інстытут, але на другім курсе перапыніў вучобу. У 1955–1958 гадах служыў у Савецкай Арміі, пасля звальнення аднавіў вучобу і ў 1963 годзе скончыў інстытут.
У 1960 годзе пачаў працаваць у Лабараторыі па рэстаўрацыі і мікрафільмаванні дакументаў Архіўнага ўпраўлення пры Савеце Міністраў БССР. У 1961 годзе прызначаны намеснікам начальніка ЦДАКФФД БССР, з 1965 года — намеснік дырэктара.
З снежня 1968 па студзень 1970 года быў дырэктарам ЦДГА БССР у Мінску. У студзені 1970 года абкам КПБ зацвердзіў яго загадчыкам Мінскага абласнога партархіва, дзе працаваў да снежня 1990 года. У 1990–1992 гадах — намеснік дырэктара Цэнтральнага партыйнага архіва ЦК КПБ.
У красавіку 1992 года прызначаны дырэктарам ЦДГА БССР, які пасля рэарганізацыі быў ператвораны ў Цэнтр гістарычных дакументаў НАРБ. У 1992–1999 гадах — начальнік аддзела захаванасці дакументаў Белкамархіва. З 1999 года — вядучы навуковы супрацоўнік БелНДІДАС, а з 2004 года — выкладчык гісторыка-архіўнага аддзялення гістарычнага факультэта БДУ.
Памёр 23 верасня 2012 года ў Мінску.
Узнагароды Узнагароджаны медалямі «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна» (1970), «Ветэран працы», дзвюма ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР. У 1988 годзе атрымаў нагрудны знак «Выдатнік архіўнай справы».
Крыніцы
Катэгорыя:Архівісты Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны