Фелікс Валянцінавіч Яшкоў (нар. , Энгельс, Саратаўская вобласць, Расія) — беларускі мытнік, дзяржаўны службовец і дэпутат.

Біяграфія Нарадзіўся 9 кастрычніка 1964 года ў горадзе Энгельсе Саратаўскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Скончыў Свярдлоўскае сувораўскае ваеннае вучылішча, Кіеўскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае інжынернае вучылішча, Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Праходзіў ваенную службу ў Узброеных сілах Расійскай Федэрацыі. Працаваў інспектарам аддзела кадраў, старшым інспектарам аператыўнага аддзела, старшым інспектарам інспекцыі па асабовым складзе, старшым аператыўным упаўнаважаным групы ўласнай бяспекі, старшым аператыўным упаўнаважаным па асабліва важных справах групы ўласнай бяспекі; намеснікам начальніка Мсціслаўскай і Мінскай рэгіянальнай мытняў па праваахоўнай рабоце; намеснікам начальніка ўпраўлення — начальнікам аддзела мытных расследаванняў Упраўлення арганізацыі барацьбы з кантрабандай і адміністрацыйнымі мытнымі правапарушэннямі Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі; начальнікам Гомельскай мытні.

Начальнік Аператыўнай мытні, дзяржаўны саветнік мытнай службы III рангу.

Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання.

Узнагароды Мае Падзячны ліст Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» II і I ступені, ганаровымі граматамі Парламенцкай асамблеі АДКБ, Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД, Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, Нацыянальнага сходу; юбілейнай медалём «МПА СНД. 30 гадоў».

Крыніцы

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:мытнікі Беларусі