Валеры Рэнэ Мары Жыскар д’Эстэн (; , Кобленц, Германія — ) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Францыі. Прэзідэнт Французскай Рэспублікі (1974—1981).
Біяграфія Нарадзіўся ў германскім Кобленцы. Бацька яго займаў пасаду ў адміністрацыі Рэйнскай вобласці, часова акупаванай Антантай пасля Першай сусветнай вайны. Маці была дачкой сенатара і даводзілася далёкай сваячніцай Бурбонам. Бацька пасля камандзіроўкі ў Германію працаваў генеральным інспектарам Міністэрства фінансаў.
Калі саюзнікі высадзіліся ў Нармандыі, 18-гадовы юнак неадкладна ўступіў добраахвотнікам у войска Шарля дэ Голя, удзельнічаў у вызваленні Парыжа, быў узнагароджаны французскімі і амерыканскімі медалямі.
Скончыў Політэхнічны інстытут і Нацыянальны інстытут адміністрацыйных кадраў у Парыжы.
У 1956—76 і 1984—89 гадах — член Нацыянальнага сходу. У 1962—66 і 1969—74 гадах — міністр эканомікі і фінансаў Францыі. У 36 гадоў ён стаў самым маладым у гісторыі Францыі міністрам фінансаў і займаў гэтую пасаду пры прэзідэнтах Ш. дэ Голі і Ж. Пампіду.
У 1974—81 гадах — Прэзідэнт Францыі. У знешняй палітыцы выступаў за інтэграцыю Францыі ў Еўрапейскае супольніцтва, падтрымліваў добрыя сувязі з ЗША і СССР. Ва ўнутранай палітыцы імкнуўся знізіць узровень беспрацоўя і інфляцыі, кіраваў праграмай мірнага выкарыстання атамнай энергіі.
Сузаснавальнік і ў 1966—73 гадах — старшыня партыі Нацыянальная федэрацыя незалежных рэспубліканцаў. У 1977 годзе заснаваў і з 1988 года ўзначаліў Саюз за французскую дэмакратыю. 3 1989 года — дэпутат Еўрапарламента.
Аўтар успамінаў «Улада і жыццё» (т. 1—2, 1988—91).
Памёр 2 снежня 2020 года ад ускладненняў, выкліканых COVID-19. Ён быў апошнім сусветным лідарам-удзельнікам Другой сусветнай вайны і апошнім з дэпутатаў парламентаў шасці еўрапейскіх краін, якія ратыфікавалі ў 1957 годзе Рымскі дагавор, які паклаў пачатак стварэнню ЕСАд каранавіруса памёр былы прэзідэнт Францыі Жыскар д’Эстэн — заснавальнік ЕС і каханак Эмануэль.
На чале дзяржавы Прэзідэнцтва Валеры Жыскар д’Эстэна адзначылася будаўніцтвам хуткасных чыгунак і атамных электрастанцый, ростам узроўню жыцця і зніжэннем выбарчага ўзросту да 18 гадоў, але больш за ўсё — паглыбленнем еўраатлантычнай інтэграцыі. У 1975 годзе ён арганізаваў у Рамбуйе пад Парыжам першую сустрэчу лідараў сямі вядучых індустрыяльных дэмакратый (G7). Адначасова ён працягваў падтрымліваць асаблівыя адносіны з СССР, якія дасталіся яму ад Ш. дэ Голя і Ж. Пампіду. З усіх лідараў Захаду ў яго быў самы даверны кантакт з Леанідам Брэжневым, які нават абмяркоўваў з ім сваё здароўе. Яшчэ больш цесна ён зблізіўся з камуністычным лідарам Польшчы Эдвардам Герэкам, які правёў дзяцінства ў Францыі і Бельгіі з бацькам-шахцёрам і свабодна валодаў французскай.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Прэзідэнты Францыі Катэгорыя:Лаўрэаты міжнароднай прэміі імя Карла Вялікага Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Францыі (1981) Катэгорыя:Міністры фінансаў Францыі Катэгорыя:Члены Канстытуцыйнага савета Францыі Катэгорыя:Пятая французская рэспубліка Катэгорыя:Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19 Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Францыі (1974)