Аманда Анісімава (; ) — амерыканская тэнісістка рускага паходжання; фіналістка аднаго турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Уімблдан-2025); пераможца трох турніраў WTA ў адзіночным разрадзе.
У юніёрах: пераможца аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2017); фіналістка аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Францыі-2016); былая другая ракетка свету ў юніёрскім рэйтынгу ITF (2016).
Агульная інфармацыя Бацькі Канстанцін і Вольга Анісімавы — рускія эмігранты. Канстанцін Анісімаў таксама з’яўляўся трэнерам тэнісісткі, памёр 19 жніўня 2019 года.
Старэйшая сястра Марыя таксама займалася тэнісам і пражывае ў Нью-Ёрку.
Яе сям’я пераехала з Нью-Джэрсі ў Фларыду, калі яна была зусім маленькай, каб у Аманды і яе сястры было больш магчымасцяў трэніравацца і знайсці іншых трэнераў.
Анісімава пачала гуляць у тэніс у тры гады. У спаборніцтвах пачала прымаць удзел у 5,5 гадоў.
Кумірамі ў тэнісе ў дзяцінстве былі Серэна Уільямс і Марыя Шарапава.
Спартыўная кар’ера Анісімава дэбютавала ў дарослым турніры Вялікага шлема на Ралан Гарос-2017, атрымаўшы «ўайлд-кард» ад арганізатараў і стаўшы наймалодшай удзельніцай асноўнай сеткі мэйджора ў Францыі з 2005 года, калі аналагічнае дасягненне скарылася Алізэ Карнэ.
У адрозненне ад францужанкі Анісімава саступіла ўжо на старце турніру Курумі Нары.
10 верасня 2017 года 16-гадовая Анісімава стала чэмпіёнкай юніёрскага Адкрытага чэмпіянату ЗШААнисимова разгромила Гауфф в финале юниорского US Open , 10 верасня 2017.
У сакавіку 2018 года, атрымаўшы «ўайлд-кард», Анісімава на буйным турніры ў Індыян-Уэлсе выйшла ў чацвёртае кола, па ходзе турніру абыграўшы Палін Парманцье, Анастасію Паўлючэнкаву і Петру Квітаву.
На Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе 2019 года Анісімава дамаглася свайго найлепшага выніку на турнірах Вялікага шлема, дайшоўшы да чацвёртага раўнда, у якім саступіла Петры Квітавай. У ходзе турніру амерыканка перайграла Моніку Нікулеску, Лесю Цурэнка і Арыну Сабаленка.
У красавіку 2019 года Анісімава ўдзельнічала ў турніры WTA ў Багаце (Калумбія), дзе абыграла ў фінале аўстралійку Астру Шарма (4:6, 6:4, 6:1).
6 чэрвеня Анісімава абыграла фаварытку турніру Сімону Халеп у чвэрцьфінале і выйшла ў паўфінал «Ралан Гарос». Але за крок ад фіналу яе змагла спыніць першая ракетка свету Эшлі Барці.
Затым Анісімава дайшла да чвэрцьфіналу турніру на Мальёрцы, але прайграла швейцарскай тэнісістцы Беліндзе Бенчыч.
У другой палове сезона 2019 года Анісімава выступала менш паспяхова. Яе найлепшым вынікам стаў выхад у чвэрцьфінал на турніры ў Сан-Хасэ, дзе яна саступіла чэмпіёнцы Чжэн Сайсай.
Падчас спаборніцтваў яна атрымала траўму спіны, з-за чаго на працягу наступнага месяца знялася з абодвух турніраў серыі Прэм’ер 5. У канцы жніўня Анісімава адмовілася ад удзелу ў Адкрытым чэмпіянаце ЗША праз смерць бацькі. Пасля гэтага яна прыняла ўдзел яшчэ ў двух турнірах, выйграўшы агулам адзін матч, і завяршыла год датэрмінова. Тым не менш, да канца сезона яна ўзнялася да 21-га нумару ў сусветным рэйтынгу. Па выніках года Анісімава кваліфікавалася на WTA Elite Trophy, чэмпіянат другога ўзроўню, але не стала ў ім удзельнічаць.
Сезон 2020/2021 Анісімава пачала на турніры ў Оклендзе, дзе, абыграўшы Кацярыну Казлову, Дар’ю Касаткіну і Эжэні Бушар, саступіла Серэне Уільямс у паўфінале.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Тэнісісткі ЗША Катэгорыя:Пераможцы Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе ў адзіночным разрадзе сярод дзяўчат