Беньямін Слонік (Benjamin Aaaron ben Abraham, Гродна, 1550—1619) — рабін, талмудыст, член Савета Чатырох ЗямельShulman, N. (2007). Slonik (Solnik), Benjamin Aaron ben Abraham. In Encyclopaedia Judaica (Vol. 18, pp. 675—676)..

Біяграфія Хутчэй за ўсё, ён нарадзіўся ў Гродне (ён названы Binyamin Horodno на тытульнай старонцы італьянскага перакладу 1606 года яго працы 1577 года «Seyder mitsves noshim»). Там у маладосці вучыўся ў Натана Ната Спіры. Таксама атрымліваў адукацыю ў Саламона Лурыі і Саламона бен Лейсбуса. Найбольшы ўплыў на яго творчасць аказаў Лурыя. Ад яго ён пераняў яснасць, майстэрства выкладу, стылістычную і граматычную дакладнасць, а таксама навуковы падыход да яўрэйскага права. Служыў рабінам у Сілезіі і Падгайцах. Таксама жыў у Кракаве, хоць няма крыніц, якія пацвярджаюць, што ён служыў там рабінам.

Талмудычнае права Слонік быў незалежным чалавекам, нават будучы пачаткоўцам у абшчыне Падгайцаў, ён змог супрацьстаяць мясцовым талмудыстам. Адмаўляўся прымаць якія-небудзь крыніцы ці доказы, калі не бачыў іх спачатку на ўласныя вочы. Прымаў шмат рашэнняў, заснаваных на зусім новых, раней невядомых прынцыпах. Акрамя талмудычных ісцін, ён кіраваўся ў першую чаргу медыцынскімі, гістарычнымі і лагічнымі ведамі. Напрыклад, выкарыстаў навуковае назіранне, што імгненная замарозка захоўвае цела на працягу доўгага часу, што становіцца надзейным доказам для ідэнтыфікацыі ахвяры значна пазней, чым звычайны трохдзённы тэрмін пасля смерці.

Па пытанні жанчын-агунот (жанчыны, чые мужы прапалі без вестак, але смерць якіх не пацверджана), Слонік імкнуўся вызваліць агунот, каб яны маглі зноў выйсці замуж. Яшчэ адным спрэчным рашэннем было дазволіць непісьменным або сляпым габрэям вывучаць Тору.

З іншага боку, Слонік кансерватыўна прытрымліваўся строгіх правілаў адносна чытання тэксту Торы і мелодый, якія спяваліся ў сінагогах. Як рабін, ён быў глыбока ўцягнуты ў жыццё абшчыны, вырашаў мясцовыя канфлікты, прымаў рашэнні па падатках, разводах і забойствах. Многія з яго рашэнняў былі накіраваны на вырашэнне спрэчных і папулярных спрэчак таго часу. Ён застаецца вялікім рабінскім аўтарытэтам і па сённяшні дзень, асабліва сярод яўрэйскіх абшчын у Польшчы і Германіі.

Творчасць

Напісаў чатыры кнігі:

«Mas’at Binyamin» (Кракаў, 1633 г.) — зборнік з 112 рэспонсаў; «Seyder mitsves noshim: Eyn scheyn frauen bikhlen» (Кракаў 1577, 1585, Базель 1602) — тэкст на ідышы пра рэлігійныя абавязкі жанчын і іх становішча ў яўрэйскім грамадстве, пры жыцці быў перакладзены на італьянскую мову, быў перавыдадзены ў 2007 годе ў навуковым і каментаваным перакладзе на англійскую мову; «Sefer ha-‘evronot» — навуковы трактат пра высакосны год у яўрэйскім календары; «Seder ḥalitsah» — тэкст пра шлюб левірат.

Два апошнія з іх не захаваліся да нашых дзён.

Прыватнае жыццё У яго было дзве дачкі, адна з якіх памерла пры яго жыцці, і два сыны: Абрагам (рабін з Бжэга) і Якаў.

Катэгорыя:Памерлі ў 1619 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1550 годзе

Катэгорыя:Яўрэі ў Беларусі Катэгорыя:Яўрэі ў Польшчы Катэгорыя:Рабіны Катэгорыя:Ідыш