Gojira — французскі метал-гурт з горада Ондр. Заснаваны як Godzilla ў 1996 годзе, склад гурта — браты Джо (вакал, гітара) і Марыё Дзюпланцье (барабаны), Крысціян Андрэ (гітара) і Жан-Мішэль Лабадзі (бас) — застаецца нязменным з таго часу, як гурт змяніў назву на Gojira ў 2001 годзе. Gojira вядомы сваім стылям прагрэсіўнага і тэхнічнага дэз-металу і тэкстамі песень, якія часта ўтрымліваюць тэмы духоўнасці, філасофіі і экалагічнасці. Гурт прайшоў шлях «ад найвялікшай невядомасці ў першай палове сваёй кар'еры да шырокага сусветнага прызнання ў другой».
Першыя два альбомы Gojira, Terra Incognita (2001) і The Link (2003), а таксама магутныя жывыя выступы замацавалі іх рэпутацыю вядучага французскага метал-гурта. Maciste All'Inferno — гэта музыка да нямога фільма, напісаная і выкананая для аднадзённага паказа ў Бардо. Трэці альбом гурта, From Mars to Sirius (2005), які атрымаў высокую ацэнку крытыкаў, быў адзначаны ў брытанскай метал-прэсе. Затым гурт падпісаў кантракт з лэйблам Prosthetic Records, што зрабіла яго вядомым у Паўночнай Амерыцы. Наступны альбом, The Way of All Flesh (2008), трапіў у чарт Billboard 200.
У 2011 годзе Gojira падпісалі кантракт з Roadrunner Records. Гурт выпусціў альбомы L'Enfant Sauvage (2012) і Magma (2016), якія дасягнулі 34-га і 24-га месцаў адпаведна ў Billboard 200 і атрымалі залаты статус у Францыі. У прарыўным альбоме гурта Magma Gojira адмовіліся ад дэз-металу на карысць больш простага стылю. У 2020 годзе яны выпусцілі "Another World", свой першы сінгл, які з'явіўся у чарце Billboard. Альбом Fortitude (2021), які ўзначаліў чарты, стаў самым прадаваным альбомам у ЗША на працягу першага тыдня. Выкарыстоўваючы падыход "зрабі сам", гурт выпускае свае альбомы на ўласных студыях гуказапісу ў Францыі і Нью-Ёрку.
Gojira выпусцілі сем студыйных альбомаў і тры канцэртныя DVD, і з'яўляецца першым французскім гуртам, які ўзначаліў чарт Billboard Hard Rock Albums. Гурт быў намінаваны на прэмію Грэмі за найлепшы рок-альбом (Magma) і найлепшае метал-выкананне за сінглы «Silvera», «Amazonia» і «Mea Culpa (Ah! Ça ira!)». На працягу сваёй кар'еры гурт удзельнічаў у абароне навакольнага асяроддзя, правоў чалавека і правоў жывёл.
Gojira таксама стаў першым метал-гуртам, які выступіў на цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў падчас летніх Алімпійскіх гульняў 2024 года ў Францыі, яны выканалі песню .
Удзельнікі
Джо Дзюпланцье — вакал, гітара (1996–цяпер) Марыё Дзюпланцье — ударныя (1996–цяпер) Крысціян Андрэу — гітара (1996–цяпер) Жан-Мішэль Лабадзі — бас (1998—цяпер)
Былыя
Аляксандр Карнілон — бас (1996–1998)
Дыскаграфія Студыйныя альбомы
Terra Incognita (2001) The Link (2003) From Mars to Sirius (2005) The Way of All Flesh (2008) L’Enfant sauvage (2012) Magma (2016) Fortitude (2021)
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Выканаўцы Roadrunner Records Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1996 годзе Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі» Катэгорыя:Квартэты Катэгорыя:Метал-гурты Францыі