Аляксандр Антонавіч Марціноўскі (, Мінская губерня — , Магілёў) — беларускі вайсковы лекар, правадзейны стацкі саветнік, удзельнік Крымскай і Руска-турэцкай вайны 1877—1878 гг..

Біяграфія Паходзіў з роду дваран Мінскай губерні. Маці — Валерыя Марціноўская, дваранка Слуцкага павета. Меў сястру Мальвіну, а таксама, верагодна, старэйшага брата Вацлава Антонавіча Марціноўскага, які ў 1865 годзе атрымаў у спадчыну маёнтак і, магчыма, быў вайскоўцам.

Нарадзіўся года. Пасля Мінскага дваранскага вучылішча вучыўся ў Мінскай гімназіі. У 1854 годзе скончыў ваенную медыцынскую акадэмію ў Санкт-Пецярбургу. Служыў у Церскім казачым войску, потым у пяхотных дывізіях на Магілёўшчыне.

Прымаў удзел у Крымскай вайне і Руска-турэцкай вайне 1877—1878 гадоў.

Памёр года ў Магілёве.

Сям’я Жонка — Анастасія Еўплаўна Марціноўская (у дзявоцтве Сямёнкіна), дачка генерал-лейтэнанта, вядомага казакa . Памерла 24 мая 1882 года.

Дзеці: Аляксандра ( — ?), у замужжы Свідзерская; Канстанцін ( — ?); Надзея ( — ?); Леў ( — ?); Алена ( — 1934, Парыж), у замужжы Хатунцава; у яе застаўся муж і сын, пра смерць паведамляў Саюз смалянак.

Крыніцы

Катэгорыя:Ваенныя ўрачы Расійскай імперыі Катэгорыя:Удзельнікі Крымскай вайны Катэгорыя:Удзельнікі руска-турэцкай вайны 1877—1878 Катэгорыя:Правадзейныя стацкія саветнікі Катэгорыя:Ваенныя ўрачы Беларусі