Streptococcus salivarius M18 (таксама вядомы пад камерцыйнай назвай BLIS M18) — гэта спецыфічны штам прабіятычнай бактэрыі віду Streptococcus salivarius, які натуральным чынам насяляе ротавую поласць чалавека. Дадзены штам з'яўляецца аб'ектам навуковых даследаванняў дзякуючы яго патэнцыйнай здольнасці падтрымліваць здароўе зубоў і дзёсен шляхам уздзеяння на мікрабіём рота.
Механізм дзеяння Карысны эфект штаму М18 заснаваны на некалькіх ключавых механізмах:
Канкурэнтнае выцясненне: S. salivarius M18 актыўна каланізуе паверхні ў ротавай поласці, канкуруючы з карыесагеннымі бактэрыямі (у першую чаргу са Streptococcus mutans, Streptococcus sobrinus) за пажыўныя рэчывы і прастор для жыцця. Выпрацоўка бактэрыяцынаў: Штам выпрацоўвае антымікробныя пептыды (bacteriocin-like inhibitory substances або BLIS), уключаючы саліварыцыны M і MPS, якія мэтава падаўляюць рост патагенных бактэрый (Streptococcus mutans і Actinomyces viscosus), адказных за развіццё карыесу і пагаршаюць жыцце. Ферментатыўная актыўнасць: S. salivarius M18 выпрацоўвае два важныя ферменты - урэазу і декстраназу. Урэаза расшчапляе мачавіну ў сліне да аміяку, нейтралізуе кіслоты карыесагенных бактэрый і перашкаджае дэмінералізацыі зубной эмалі. Дэкстраназа дапамагае разбураць поліцукрыдны матрыкс зубнога налёту (біяплёнкі), робячы яго менш устойлівым і спрыяючы яго выдаленню.
Пералічаныя асаблівасці адрозніваюць S. salivarius M18 ад іншых прабіётыкаў і нацэльваюць яго актыўнасць у першую чаргу на стаматалагічныя прымяненні.
Клінічнае значэнне і прымяненне Клінічныя даследаванні паказваюць, што рэгулярнае ўжыванне прадуктаў, якія змяшчаюць S. salivarius M18, можа спрыяць:
Зніжэнню колькасці зубнога налёту і паляпшэнню паказчыкаў здароўя дзёсен.
Зніжэнню канцэнтрацыі Streptococcus mutans у сліне.
Зніжэнню рызыкі развіцця карыесу, асабліва ў асоб з высокай рызыкай захворвання.
Дзякуючы гэтым уласцівасцям, штам S. salivarius M18 выкарыстоўваецца ў якасці актыўнага інгрэдыента ў складзе аральных прабіётыкаў, якія выпускаюцца ў выглядзе лядзяшоў, жавальных таблетак, парашкоў і зубных паст.
Зноскі
Катэгорыя:Мікрабіялогія Катэгорыя:Мікраарганізмы Катэгорыя:Стрэптакокі Катэгорыя:Прабіётыкі Катэгорыя:Мікрабіём