Саламон Самуілавіч Вермель () — пісьменнік, культурны дзеяч, урач.

Вучыўся ў хедары, у школах у Бабруйску і Маскве, скончыў адукацыю на медыцынскім факультэце Маскоўскага ўніверсітэта (1886). Супрацоўнічаў з 1882 года амаль ва ўсіх руска-яўрэйскіх выданнях з артыкуламі, апавяданнямі, допісамі. Дэбютаваў у тыднёвай хроніцы «Васхода». Быў адным з рэдактараў часопіса «Еврейская школа» (1904—1905). Друкаваўся ў звычайных рускіх выданнях, у тым ліку медыцынскіх. Удзельнічаў у працы маскоўскіх яўрэйскіх культурных устаноў. На руска-японскай вайне — ваенны ўрач у Маньчжурыі (1904). У гады першай сусветнай вайны працаваў у псіхіятрычнай клініцы ў Казані. Пасля рэвалюцыі адышоў ад літаратуры.

Выдаў некалькі рускіх кніг, у тым ліку біяграфію Левінзона (1901), на яўрэйскай мове выйшла адна кніжка «А гут ворт цу дзі элтэрн ун кіндэр» (1904, Вільня). Пераклаў з нямецкай мовы «Гісторыю яўрэйскай літаратуры» М. І. Пінеса, да якой напісаў прадмову і некалькі новых раздзелаў (1913). Рэдагаваў аповесць Мендэле Мойхер-Сфорыма «Кляча» ў перакладзе Ю. Пінуса (1913). У прыватным архіве Вермеля захоўваюцца яго ненадрукаваныя працы.

Асобныя творы Из дневника Неплюйского обывателя («Еврейская библиотека», т. IX) Когда мы, мертвые, просыпаемся (там жа, т. X) Старый вопрос («Восход», 1901), таксама асобныя выданні на ідышы У 1991 годзе часопіс «Савеціш геймланд» выдаў ягоны гістарычны нарыс «Яўрэі ў Маскве».

Літаратура Вермель, Соломон Самуилович // Еврейская энциклопедия Брокгауза и Ефрона. Том 5 Слоўнік Рэйзена, том 1 SHLOYME VERMEL Гісторыя яўрэйскай літаратуры ў рускім перакладзе

Спасылкі ВЕРМЕЛЬ Самуил Соломонович

Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Медыкі Катэгорыя:Пісьменнікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Вучоныя паводле алфавіта