Кле́явічы 2 — былая вёска ў Беладубраўскім сельсавеце Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі.
Геаграфія Вёска знаходзілася за 19 кіламетраў ад Касцюковіч, за 177 кіламетраў ад Магілёва, побач з чыгуначнай станцыяй Камунары на лініі Крычаў—Сураж. Размяшчалася непадалёк ад ракі Беседзь (прыток ракі Сож). Транспартныя сувязі ажыццяўляліся па прасёлачнай, а затым па аўтамабільнай дарозе Самацевічы—Касцюковічы.
Гісторыя Заснавана ў пачатку 1920-х гадоў у выніку выдзялення часткі забудовы з вёскі Клеявічы.
З сакавіка 1924 года ў складзе БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў Касцюковіцкім раёне.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны 29 верасня 1943 года вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Паводле перапісу 1986 года, у вёсцы налічвалася 88 гаспадарак і пражывала 236 жыхароў. Вёска ўваходзіла ў склад саўгаса «Дуброва» (цэнтр — вёска Белая Дуброва). Працаваў магазін. Планіровачна складалася з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай з двух бакоў драўлянымі сялянскімі хатамі.
Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС жыхары вёскі былі адселены. Афіцыйна ліквідавана ў перыяд з 1990 па 2008 год і ўключана ў «Пералік населеных пунктаў Магілёўскай вобласці, якія спынілі сваё існаванне».
Насельніцтва 1986 год — 236 жыхароў, 88 гаспадарак.
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Населеныя пункты, пацярпелыя ад Чарнобыльскай катастрофы Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Касцюковіцкага раёна Катэгорыя:Населеныя пункты Беладубраўскага сельсавета