Нью-Брансуік — правінцыя на ўсходзе Канады, адна з трох так званых Прыморскіх правінцый і адзіны суб’ект канфедэрацыі, афіцыйна абвешчаны двухмоўным (афіцыйнымі з’яўляюцца англійская і французская мовы).

Сталіца — Фрэдэрыктан, найбуйнейшы горад — Сент-Джон, другі па велічыні горад правінцыі — Монктан. Найбуйнейшы востраў правінцыі — Гранд-Мэнан.

Насельніцтва — 757 тыс. чалавек (8-е месца сярод правінцый; даныя 2001 года).

Катэгорыя:Правінцыі Канады