Слуцкі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Слуцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Мінскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Слуцкаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь». Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Слуцка, у будынку па вуліцы Леніна, 189.

Старшыні 13 мая 2022 — Уладзімір Леанідавіч Гога.

Спасылкі

Катэгорыя:Арганізацыі Слуцка Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Мінскай вобласці Катэгорыя:Слуцкі раён