Славамір Валяр’янавіч Антановіч () — беларускі пісьменнік, паэт, журналіст.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1955 годзе ў вёсцы Піляўсі (зараз — Шчучынскі раён). У 1972 годзе скончыў з залатым медалём Каменскую школу.
Вучыўся ў Мінскім радыётэхнічным інстытуце, на юрыдычным факультэце БДУ.
Працаваў энергетыкам на шчучынскім масласырзаводзе, інструктарам Шчучынскага райкама КПБ, карэспандэнтам газет «Мінская праўда» і «Звязда». У працоўнай біяграфіі — пасады саветніка Старшыні Вярхоўнага Суда, начальніка ўпраўлення Дзяржаўнага мытнага камітэта, галоўнага саветніка Прэм’ер-міністра.
Аўтар гістарычных і біяграфічных раманаў.
Лаўрэат прэміі «Залатое пяро» Беларускага саюза журналістаў.
У 2019 годзе С. Антановіча выключылі з Саюза пісьменнікаў Беларусі на падставе рашэння суда Смалявіцкага раёна за распаўсюд звестак, якія ганьбяць гонар М. Чаргінца.
Памёр у 2020 годзе ў Піляўсях.
Крыніцы
Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі