Міхал Юзаф Францкевіч ( — ) — выкладчык і рэктар Шчучынскай школы піяраў, Літоўскі правінцыял ордэна.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1730 годзе ў Віленскім ваяводстве.
У 1747 годзе ў Вільні ўступіў у ордэн піяраў. Пасля двухгадовага курсу навіцыяту ў 1749 годзе ў Любяшове склаў першыя манаскія абеты. Пачаў выкладаць у піярскіх калегіумах. Быў прафесарам гісторыі і красамоўства. Атрымаў пасаду рэктара Шчучынскага калегіума піяраў. З 1775 па 1778 год быў Літоўскім правінцыялам.
Быў блізка знаёмы з Гродзенскім старастам Антоніем Тызенгаўзам. У сучаснікаў існавала нават прымаўка: «разумны як Францкевіч».
Памёр у Шчучыне ў 1780 годзе.
Спасылкі Краязнаўчы каляндар
Катэгорыя:Піяры