Ганна Дзмітрыеўна Быль (нар. , Маладзечна, Мінская вобласць, БССР, цяпер — Рэспубліка Беларусь) — беларускі гісторык-нумізмат, спецыяліст у музейнай справе.
Біяграфія
У 2007—2012 гадах навучалася на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2011—2012 гадах працавала вядучым архівістам Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. З 2012 года — супрацоўнік Нацыянальнага гісторыка-культурна музея-запаведніка “Нясвіж”: у 2012—2014 гадах на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка, у 2015—2019 гадах — старэйшы навуковы супрацоўнік, у 2019—2020 гадах — начальнік аддзела ўліку і захоўвання фондаў, з 2020 года — галоўны захавальнік фондаў.
Публікацыі
Перадача нясвіжскай манетна-медальнай калекцыі Харкаўскаму ўніверсітэту (з архіўных дакументаў) / Ганна Быль // Банкаўскі веснік : информационно-аналитический и научно-практический журнал Национального банка Республики Беларусь / учредитель Национальный банк Республики Беларусь. — 2021. ― № 2. ― С. 69―72.
Мікалай Радзівіл Чорны ― заснавальнік нясвіжскага манетна-медальнага збору / Ганна Быль // Мікалай Радзівіл Чорны (1515—1565 гг.): палітык, дыпламат, мецэнат : зборнік навуковых прац [да 500-годдзя Мікалая Радзівіла Чорнага : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі, 28―29 мая 2015 г., Нясвіж / укладальнік З. Л. Яцкевіч. — Нясвіж, 2016. — С. 113―120.
Берлінская нумізматычная калекцыя Радзівілаў / Ганна Быль // Банкаўскі веснік : информационно-аналитический и научно-практический журнал Национального банка Республики Беларусь / учредитель Национальный банк Республики Беларусь. — 2015. ― № 2. ― С. 68―71.
Медалі Радзівілаў XVII ст. / Ганна Быль // Банкаўскі веснік : информационно-аналитический и научно-практический журнал Национального банка Республики Беларусь / учредитель Национальный банк Республики Беларусь. — 2020. ― № 5. ― С. 67―72.
Прадметы нумізматыкі і фалерыстыкі ў экспазіцыі Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" / Ганна Быль // Acta Anniversaria : зборнік навуковых прац Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" / Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж". — Нясвіж. — 2016. — Т. 2. — С. 296―305.
Манеты-рэліквіі з крыпты княжацкага роду Радзівілаў нясвіжскага касцёла Божага Цела / Ганна Быль // Банкаўскі веснік : информационно-аналитический и научно-практический журнал Национального банка Республики Беларусь / учредитель Национальный банк Республики Беларусь. — 2022. ― № 4. ― С. 66―72.
Каталог Радзівілаўскіх медалёў: са збораў Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" / С. М. Клімаў, І. Н. Колабава, З. Л. Яцкевіч, Л. М. Жук, Г. Д. Быль // Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. — Мінск : Зималетто, 2014. — 63 с. ISBN 978-985-6933-70-0
Выявление и реставрация предметов из Радзивилловской усыпальницы в несвижском костеле Божьего Тела / Анна Быль // Беларускі музей. — 2021. — 4 — с. 50―58.
Крыніцы
Спасылкі Обувь Пане Коханку и оружие Рыбоньки. Какими уникальными вещами пополнилась экспозиция Несвижского замка? Какой размер обуви носил «Пане Коханку»? Сапоги легендарного Радзивилла после реставрации представят в Несвижском замке
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Нумізматы Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ