Міхель Годфрыд «Майк» Эман (; , , Аруба, Нідэрландскія Антыльскія астравы) — дзяржаўны дзеяч і палітык Арубы. Прэм’ер-міністр Арубы з 28 сакавіка 2025 года. З 2009 па 2017 год таксама займаў пасаду прэм’ер-міністра- CV Mike Eman Englishv 2.pdf. Harvard Kennedy School Retrieved 2013-12-17.

Біяграфія Палітычная кар’ера Майка Эмана пачалася ў 2001 годзе. Ягоны дзед, бацька і брат былі вядомымі палітыкамі пры жыцці, прычым Хэні Эман двойчы займаў пасаду прэм’ер-міністра, у тым ліку стаў першым прэм'ер-міністрам пасля атрымання Арубай асаблівага статусу самакіравання ў 1986 годзе.

Эман скончыў Універсітэт Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў, атрымаўшы юрыдычную адукацыю ў 1992 годзе, абараніўшы дысертацыю на тэму «Пазіцыя інстытута дзяржаўнага пракурора ў адносінах да міністра юстыцыі ў малалікай супольнасці». У 1996 годзе ён атрымаў ступень па грамадзянскім натарыяльным праве ў тым жа універсітэце.

З 1992 па 2001 год Майк Эман працаваў намеснікам натарыуса па грамадзянскім праве і быў сузаснавальнікам некалькіх прыватных камерцыйных прадпрыемстваў і фондаў палітычных даследаванняў.

У верасні 2001 года, заняўшы 3-е месца ў спісе Народнай партыі (АНП). Парламенцкія выбары 2001 года аказаліся не на карысць АНП, у выніку чаго партыя страціла 4 мандаты ў парламенце. Гэта прывяло да рашэння лідэра АНП Ціка Кроеса пакінуць пасаду старшыні. Кіраўніцтва партыяй перайшло да былога міністра юстыцыі Педра (Эдзі) Кроеса. Майк Эман стаў віцэ-прэзідэнтам партыі і лідарам фракцыі меншасці ў парламенце. Пасля Эман быў абраны лідэрам партыі ў 2003 годзе. Пасля парламенцкіх выбараў 2009 года АНП вярнула сабе 2 месцы, і партыя Эмана стала партыяй большасці ў парламенце.

30 кастрычніка 2009 года Майк Эман быў прыведзены да прысягі ў якасці прэм’ерміністра Арубы. Пасля пераканаўчай перамогі Народнай партыі на выбарах 2013 года ён сфарміраваў 30 кастрычніка 2013 года другі кабінет.

Па выніках выбараў 2017 года партыя Эмана страціла большасць у парламенце, пасля чаго ён абвясціў пра свой сыход з пасады лідара партыі і паведаміў, што не будзе займаць месца ў новым складзе парламента.

Пасля выбараў 2024 года Эман сфарміраваў кааліцыю паміж Народнай партыяй і партыяй «ФУТУРО». 25 сакавіка 2025 года кааліцыйны ўрад было прыведзены да прысягі. These negotiations were successful, and in March 2025, the AVP-FUTURO coalition government was sworn in.

Крыніцы

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Арубы