Бале́слаў Бе́рут (, сапраўднае прозвішча Бярна́цкі, , псеўданімы Яноўскі, Іва́нюк, Томаш, Бянькоўскі, Руткоўскі; ) — польскі партыйны і дзяржаўны дзеяч, першы прэзідэнт ПНР.
Біяграфія У 1938 годзе Камуністычная партыя Польшчы была распушчаная Іосіфам Сталіным, Берута ў сваю чаргу раней прысудзілі да 10 гадоў пазбаўлення волі ў Польшчы за антыдзяржаўную палітыку. Такім чынам Беруту ўдалося пазбегнуць вялікай чысткі, падчас якой было знішчана большасць лідараў камуністычнай партыі Польшчы. У 1938 годзе быў амніставаны і працаваў бухгалтарам у Варшаве.
Пасля пачатку Другой сусветнай вайны збег у Заходнюю Беларусь, неўзабаве занятую савецкімі войскамі, каб пазбегнуць прызыву ў войска. У 1943 годзе ўзначаліў новую Польскую працоўную партыю. Берут быў кіраўніком Часовага Нацыянальнага Урада, створаным прасавецку настроенымі палякамі ў Маскве.
Пасля вайны Берут сыграў важную ролю ў станаўленні ў Польшчы сталінісцкага рэжыму і прыгнечанні апазіцыі.
Берут быў прэзідэнтам у 1947—1952 гадах, а пасля абвяшчэння Польскай Народнай Рэспублікі быў прэм’ер-міністрам.
Памяць Імем Балеслава Берута названа вуліца ў Мінску.
Катэгорыя:Палітыкі Польшчы