Ягор Канстанцінавіч Сідараў (, , Беларусь) — беларускі футбаліст, нападнік «Сан-Дыега Галз».
Біяграфія Нарадзіўся 18 чэрвеня 2004 года ў Віцебску. Выхаванец хакейнага клуба «Віцебск». Таксама выступаў за маскоўскі «Спартак» 2004 года нараджэння, а таксама за самарскія «Крылы Саветаў» на двух маладзёжных турнірах.
У сезоне 2019/2020 выступаў у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі за клуб «Мінскія зубры», які ў тым сезоне заняў другое месца. У наступным сезоне быў членам юніёрскай зборнай Беларусі, разам з якой Егор выступаў у Беларускай Экстраліге, а таксама на юніёрскім чэмпіянаце свету ў ЗША, дзе каманда заняла 6 месца. На тым турніры малады нападнік правёў 5 гульняў, у якіх набраў 5 выніковых балаў. Менавіта на юніёрскім чэмпіянаце свету Ягора заўважылі мясцовыя скаўты і прапанавалі яму гуляць у мясцовых юніёрскіх лігах.
У 2021 годзе пачаў выступаць у Заходняй хакейнай ліге (ЗХЛ) за «Саскатун Блэйдз». У тым жа годзе разам з маладзёжнай зборнай Беларусі заняў першае месца ў групе А на маладзёжным чэмпіянаце свету (1-ы дывізіён) у Даніі. На тым турніры за 5 гульняў Ягор забіў 2 шайбы і аддаў адну выніковую перадачу.
За час гульні ў ЗХЛ Ягор называўся «галоўным беларускім юніёрам у Канадзе», не раз прызнаваўся лепшым гульцом тыдня і месяца, займаў лідзіруючыя пазіцыі ў рэйтынгах па розных паказчыках, а таксама не раз афармляў хет-трыкі ў матчах. Эксперты сайта eliteprospects.com характарызавалі яго як «адного з лепшых гульцоў лігі», адзначаючы якасці, якія, на іх думку, вельмі дапамогуць маладому гульцу ў НХЛ. У сезонах 2022/2023 і 2023/2024 быў самым лепшым бамбардзірам каманды, а таксама другім па набраных ачках.
У 2023 годзе быў абраны на драфце НХЛ у 3-м раўндзе пад агульным 85-м нумарам клубам «Анахайм Дакс». Ён стаў трэцім беларускім гульцом, задрафтаваным «Анахаймам», пасля Руслана Салея і Віталя Козела. 3 красавіка 2024 года падпісаў з «Анахайм Дакс» кантракт на 3 гады як навічок. Выданне McKeen's Hockey паставіла Ягора Сідорова на сёмае месца ў рэйтынгу перспектыў клуба «Анахайм Дакс».
У сезоне 2023/2024 хакеіст правёў 59 матчаў у АХЛ, дзе набраў 34 (17+17) балы і трапіў топ-5 снайпераў клуба.
Статыстыка выступленняў СезонТурнірКлубКраінаМатчыБалыГалыГалявыя перадачы 2021/2022 ЗХЛ Саскатун Блэйдз 58 35 23 12 2022/2023 ЗХЛ Саскатун Блэйдз 53 76 40 36 2023/2024 ЗХЛ Саскатун Блэйдз 66 88 50 38 2024/2025 АХЛ Сан-Дыега Галз 59 34 17 17
Крыніцы
Катэгорыя:Ігракі ХК Саскатун Блэйдз Катэгорыя:Ігракі ХК Сан-Дыега Галз