Марцыян Марыко́ні (памёр пасля 1789) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Марыконі ўласнага герба італьянскага паходжання.
Займаў у 1748—1790 гадах пасаду пісара скарбовага літоўскага, быў старастам вількамірскім у 1773—1775 гадах.
Сям’я У шлюбе з Аляксандрай Ганнай з Тызенгаўзаў, дачкой Бенядзікта Тызенгаўза і Ганны Апалоніі з Бяганскіх, меў дзяцей:
Юзаф; Бенядзікт Беньямін (памер пасля 1794), каралеўскі шамбялан, вялікі пісар літоўскі, стараста пінскі; Ігнат (памёр да 1823), стараста берасцейскі і вількамірскі; Геранім, у шлюбе з Гертрудай Закен; Альжбета, у шлюбе з Тадэвушам Пётух-Кубліцкім.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Пісары скарбовыя літоўскія Катэгорыя:Старосты вількамірскія Катэгорыя:Памерлі ў XVIII стагоддзі