«Вечерний Могилёв» () — магілёўская рэгіянальная грамадска-палітычная газета. Выдавалася ў 1992—2025 гадах. Выходзіла на рускай мове. Заснаваў журналіст Аляксандр Санчук.

Змяшчала матэрыялы пра грамадска-палітычнае і культурнае жыццё Магілёва, крымінальную хроніку, спартыўныя навіны, абвесткі, праграму тэлевізіі, рэкламу і г.д.

Прыкладна з 2013 года газета пачала супрацоўніцтва з расійскімі арганізацыямі. Пасля гэтага ў газеце публікаваліся гамафобныя і антысеміцкія артыкулы. У 2020 годзе выйшаў артыкул супраць выкарыстання беларускай мовы, дзе беларуская мова называлася «гаворкай» (), аўтаркай выступіла актывістка рашысцкага Нацыянальна-вызвольнага руху. У канцы 2010‑х гадоў дзяржаўныя органы сталі знаходзіць у матэрыялах газеты экстрэмізм.

3 кастрычніка 2025 года галоўны рэдактар выдання Надзея Леўчанка паведаміла, што гэта газета больш выходзіць не будзе.

Крыніцы

Катэгорыя:Газеты Магілёва Катэгорыя:Газеты Магілёва на рускай мове Катэгорыя:1992 год у Магілёве Катэгорыя:2025 год у Магілёве