«Tell Me Why» () — песня англійскага рок-гурта «The Beatles», напісаная Джонам Ленанам. «The Beatles» запісалі яе 27 лютага 1964 года. Усяго падчас запісу было зроблена 8 дубляўФакты пра песню «Tell Me Why» на сайце music-facts.ru. Падчас той жа сесіі былі запісаны And I Love Her і If I Fell. Назва песні была выкарыстана Цімам Рылі для напісання кнігі пра песні «The Beatles».
Гісторыя Згодна з рознымі крыніцамі, песня была напісана Джонам Ленанам або ў Парыжы, або ў Нью-Ёрку. Ленан адзначаў, што кампазіцыя напісана ў духу песень чорных жаночых нью-ёркскіх гуртоў. Структура песні выканана ў простым стылі ду-воп. Таксама, паводле музыканта, песня Tell Me Why была напісана ў апошнюю хвіліну перад тым, як быў запісаны фінальны трэк на альбоме A Hard Day's Night — перад запланаваным выступам гурта на «Шоў Эда Салівана». Базавая структура песні складаецца з простых ду-воп змен акорда і гармоній блоку па рухавай басовай партыі, што «стварае ілюзію шчырасці праз яе відавочны напад»Факты пра песню "Tell Me Why " на сайте music-facts.ru.
Пол Мак-Картні пра песню: «Я мяркую, што многія з такіх песень (Ленана), як „Tell Me Why“, выяўлялі тыя пачуцці, якія перажываў Джон у рэальнасці. Гэта магло быць звязана з яго праблемамі з Сінтыяй (жонкай Джона)».
«Tell Me Why» прагучала ў дэбютным фільме «The Beatles» «Вечар цяжкага дня». У фільме яна з'яўляецца ў эпізодзе, калі гурт выступае ў «Тэатры Скала», у Лондане, 31 сакавіка 1964 года. Лід-вакал Ленана ў фільме адрозніваецца ад мона- або ад студыйнай стэрэаверсіі. Нягледзячы на тое, што Джон ажыццяўляе вядучы вакал у песні, да яго далучаюцца вакал Пола і Джорджа.
Склад Джон Ленан — вакал, акустычная рытм-гітара Пол Мак-Картні — бэк-вакал, бас-гітара Джордж Харысан — бэк-вакал, сола-гітара Рынга Стар — барабаны
Альбомы, у якія ўвайшла песня брытанскі LP-альбом — A Hard Day's Night брытанскі EP-альбом — Extracts from the Film A Hard Day's Night амерыканскі LP-альбом — A Hard Day's Night амерыканскі LP-альбом — Something New
Кавер-версіі версія 1965 года гурта The Beach Boys з альбома Beach Boys' Party!
Крыніцы
Спасылкі «Tell Me Why» (відэаролік) на YouTube Акорды песні «Tell Me Why»
Катэгорыя:The Beatles