«I’ll Cry Instead» () — песня англійскага рок-гурта The Beatles, напісаная Джонам Ленанам. Упершыню песня выйшла на альбоме A Hard Day's Night. У аснове «I’ll Cry Instead» ляжаць элементы жанру кантры-энд-вестэрн, які вельмі любілі ўсе ўдзельнікі гурта, асабліва Рынга Стар. «I’ll Cry Instead» адкрыла цэлы накірунак у творчасці The Beatles, у прыватнасці Ленана, ствараючы новы імідж Джона — героя-рамантыка, які сядзіць, абапёршы галаву на далоні, пагружаны ў акіян скрушных думакГісторыя стварэння песень для альбома A Hard Day’s Night на сайце beatlesclub. Гэтая поза віны і смутку наклала характэрны адбітак на творчасць Ленана ў апошняе дзесяцігоддзе яго жыцця.
Пра песню «I’ll Cry Instead» была запісана 1 чэрвеня 1964 года. Ленан напісаў яе для эпізода, у якім The Beatles імкліва збягаюць з тэлестудыі і апынаюцца на полі, дзе носяцца па траве. Кампазіцыя складалася з дзвюх секцый, A и B, якія пазней можна было б спалучыць для таго, каб яна па часе ўпісалася ў неабходную сцэну фільмаФакты пра песню «I’ll Cry Instead» на сайце music-facts.ru. Аднак у рэшце рэшт Рычард Лестэр (рэжысёр фільма) палічыў за лепшае выкарыстаць у эпізодзе рытмічнейшую кампазіцыю «Can’t Buy Me Love» з яе жыццярадаснай лірыкай. Уолтэр Шэнсан (прадзюсар фільма) уключыў «I’ll Cry Instead» ва ўступныя кадры да фільма, калі перавыдаў яго ў 1981 годзеФакты о песне "I’ll Cry Instead " на сайте music-facts.ru.
Структура песні Сінтыя Ленан вобразна называе песню «крыкам дапамогі» Джона: «У песні адлюстроўваецца ўвесь адчай, які Джон адчуваў у тыя дні. Стаўшы кумірам мільёнаў, ён страціў свабоду і радасць, якія меў у юнацтве». Джон Ленан у далейшым таксама казаў, што радок «A chip on my shoulder that’s bigger than my feet» дакладна перадаваў пачуцці, якія ён перажываў на той час.
Склад Джон Ленан — вакал, акустычная гітара Пол Мак-Картні — бас-гітара Джордж Харысан — сола-гітара Рынга Стар — барабаны, тамбурын
Выпускі Вялікабрытанія Скарочаны варыянт песні (1:49) увайшоў у брытанскую версію альбома A Hard Day's Night, выпушчаную лэйблам Parlophone Records (PMC 1230 монаверсія і PC 3058 — стэрэа). Песня ўвайшла таксама ў брытанскі міні-альбом Extracts from the Album A Hard Day’s Night (Parlophone GEP 8920, мона). Бок A сінгла «I’ll Cry Instead / I Call Your Name».
ЗША Пашыраная версія (2:09) была выпушчана ў ЗША пад лэйблам «United Artists Records» на альбоме-саўндтрэку A Hard Day’s Night (UAL-3366 и UAS-6366 — паўторна перавыдадзеная стэрэаверсія). Песня ўвайшла таксама ў альбом Something New (Capitol Records).
Кавер-версіі Джо Кокер запісаў кавер-версію песні «I’ll Cry Instead» у 1964 годзе. Гэта быў яго першы сінгл. Білі Джоэл выканаў песню на адным са сваіх «жывых» канцэртаў. Песня з'яўляецца «Б»-бокам сінгла 1983 года — «An Innocent Man» ().
Крыніцы
Спасылкі The Beatles — I’ll Cry Instead на сайце Last.fm Кліп на музыку «I’ll Cry Instead» на Youtube Акорды песні «I’ll Cry Instead»
Катэгорыя:The Beatles