Кандылярые́ла (Candelariella) — род накіпных лішайнікаў сямейства кандылярыевых.
Апісанне Талом вельмі маленькі, дробназярністы, бародаўчаты, нярэдка складаецца з рассеяных, адасобленых дробных лускавінак. Апатэцыі сустракаюцца зрэдку, дробныя, 0,2-1 мм у дыяметры. Дыск спачатку плоскі, потым выпуклы, ад колеру воску да жоўта-аранжавага колеру, абкружаны тонкім, суцэльным або лепрозным слаявінным краем. Эпітэцый вышынёй 3-5 мкм, бледна-жоўты, зярністы. Гіпатэцый вышынёй 70-80 мкм, бясколерны. Гіменій вышынёй 65-75 мкм, бясколерны. Парафізы няшчыльна злучаныя, простыя, на верхавінках галоўчата патоўшчаныя. Сумкі ўздута-булавападобныя, з 8-32 спорамі. Споры бясколерныя, прадаўгаватыя, эліпсоідныя або яйцападобныя, прамыя або слабавыгнутыя, адна- або ілжэдвухклетачныя, 9-12 × 4-5,2 мкм, з тонкай перагародкай і тонкай абалонкай. Пікнідыі вельмі дробныя, кропкападобныя, жоўтыя.
Пашырэнне Сустракаецца па ўсім зямным шары на горных пародах, глебе, кары дрэў, драўніне, на лішайніках (ліхенафільныя грыбы) у ліставых, мяшаных і хвойных лясах, на ўрбанізаваных тэрыторыях, часта ў зонах забруджвання рознымі палютантамі.
Вядома каля 30 відаў, сустракаюцца ў абодвух паўшар’ях, у т. л. у Антарктыдзе. У Беларусі 6 відаў: , , , , , .
Спасылкі
Катэгорыя:Лішайнікі Катэгорыя:Роды грыбоў Катэгорыя:Кандылярыевыя