Юзэфа Салагуб () — арыстакратка з роду Салагубаў, жонка графа Тадэвуша Тышкевіча.
Біяграфія Нарадзілася ў 1777 годзе ў сям’і Ежага Салагуба і Марыяны з Патоцкіх. У той жа год бацька памёр, знаходзілася пад апякунствам яго брата Яна, у сям’і якога была выхавана.
Юзэфа Салагуб у 1797 годзе пайшла замуж за Станіслава Патоцкага, галіцкага старасціча. Больш чым праз дзесяць гадоў супольнага жыцця яны разыйшліся. У шлюбе нарадзіўся сын Леан, аўтар мемуараў.
У 1815 годзе выйшла замуж за графа Тадэвуша Тышкевіча. Гаспадарыла ў Свіслачы, якая была цэнтрам Свіслацкае графства. Пад канец 1827 года выехала да мужа, які тады знаходзіўся ў Варшаве.
Памерла ў 1828 годзе, па вяртанні ў Свіслач. Пахавана ў Варшаве на Паванзкоўскіх могілках.
Партрэт Юзэфы Тышкевіч (Салагуб) захоўваецца ў музейнай калекцыі .
Літаратура Патоцкі Л. Успаміны пра Тышкевічаву Свіслач, Дзярэчын і Ружану / Л. Патоцкі; укл., прадмова, камент. А. М. Філатавай; пер. з польск. І. У. Саламевіча. — Мн., 1997.
Юзэфа