Херэфард () — горад на рацэ Уай, у Англіі, цэнтр графства Херэфардшыр. Заснаваны заходнімі саксамі як умацаваны цэнтр Валійскай маркі ў Заходняй Мерсіі. У Сярэднявеччы — галоўны горад епіскапства. Належаў непасрэдна каралю, які чаканіў тут манету і надзяляў тытулам графа Герэфардскага сваіх васалаў. З XIII стагоддзі губляе абарончае значэнне і становіцца цэнтрам лёгкай прамысловасці. У час грамадзянскіх войнаў XVII стагоддзя горад не раз пераходзіў з рук у рукі.

Галоўная славутасць Херэфарда — сярэднявечны сабор, які будаваўся на працягу некалькіх стагоддзяў пачынаючы з XII стагоддзя. Ён пацярпеў ад абвальвання ў 1786 годзе і быў адноўлены поўнасцю толькі ў 1908 годзе.

Насельніцтва

Катэгорыя:Гарады Англіі