«I’ll Follow the Sun» () — песня гурта «The Beatles», якая афіцыйна выйшла ў 1964 годзе на альбомах Beatles For Sale і Beatles ’65 (у далейшым была ўключана таксама ў міні-альбом Beatles For Sale (No. 2)). Песня напісана і выконваецца Полам Мак-Картні (прыпісана Ленану і Мак-Картні); уяўляе сабой мажорную, але злёгку меланхалічную баладу.
Гісторыя песні Песня з'яўляецца адной з самых ранніх кампазіцый, прыпісаных Ленану і Мак-Картні, — яна была напісана Мак-Картні ў 1959 годзе. Захаваўся даволі грубы запіс песніАудыёверсія песні ад 1960 года , зроблены дома ў Мак-Картні ў красавіку 1960 года (Мак-Картні, Ленан і Харысан гралі на акустычных гітарах, тады як партыю басу выконваў Сцюарт Саткліф).
Песня даволі рэдка выконвалася гуртом ужывую, аднак у канцы 1964 года, калі музыканты старанна шукалі матэрыял, каб запоўніць альбом Beatles For Sale, было вырашана «ажывіць» гэтую кампазіцыю.
Запіс песні Песня была запісана 18 кастрычніка 1964 года ў студыі «Эбі-Роўд». Усяго было запісана восем дубляў. Падчас запісу ўдзельнікі неаднаразова заліваліся смехам, адзіным поўным дублем стаў менавіта апошні, восьмы дубль. Даволі незвычайныя гукі ўдарных — гэта насамрэч воплескі Рынга Стара па каленках; падобны эфект быў прапанаваны Полам Мак-Картні.
У запісе ўдзельнічалі: Пол Мак-Картні — асноўны вакал, бас-гітара, акустычная гітара Джон Ленан — падгалоскі, рытм-гітара Джордж Харысан — сола-гітара Рынга Стар — перкусія
Кавер-версіі Пол Мак-Картні неаднаразова выконваў гэтую песню ўжывую на сваіх канцэртах.
Крыніцы
Спасылкі
Відэа з гучаннем студыйнай версіі песні
Катэгорыя:The Beatles