Кафедральны сабор Хельсінкі (, ) — галоўная царква Хельсінкскай епархіі Евангелічна-лютэранскай царквы Фінляндыі і хатняя царква абшчыны вернікаў сабора. Знаходзіцца ў Хельсінкі ў раёне Круунунхака на Сенацкай плошчы.

Будаўніцтва сабора вялося па праекце Карла Людвіга Энгеля ў 1830—1852 гадах, паралельна з будаўніцтвам у Пецярбургу Ісакіеўскага сабора, з якім Мікалаеўскі мае шмат агульнага.

Храм быў урачыста адкрыты 15 лютага 1852 года. Сабор прысвечаны Святому МікалаюEino Jutikkala, Kauko Pirinen, Paul Sjöblom. A history of Finland, С. 176 — нябеснаму заступніку імператара Мікалая I, які тады валадарыў, і атрымаў назву царква Св. Мікалая ().

Пасля таго як у 1917 годзе Фінляндыя стала незалежнай, храм атрымаў назву Суўркірка (, Вялікая царква).

У 1959 годзе была ўтворана Хельсінкская дыяцэзія, пасля чаго храм стаў звацца Хельсінкскім саборам ().

Штогод 6 снежня, у Дзень незалежнасці Фінляндыі, апоўдні ў саборы праходзіць экуменічнае набажэнства з удзелам прэзідэнта рэспублікі і членаў Дзяржаўнага савета.

Спасылкі http://www.helsinginkirkot.fi/fi/kirkot/tuomiokirkko

Катэгорыя:З’явіліся ў 1852 годзе Катэгорыя:Саборы Фінляндыі Катэгорыя:Лютэранскія храмы Фінляндыі Катэгорыя:Храмы Хельсінкі